паўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца паўнейшым, таўсцейшым.

П. пад старасць.

|| зак. папаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўне́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паўне́ю паўне́ем
2-я ас. паўне́еш паўне́еце
3-я ас. паўне́е паўне́юць
Прошлы час
м. паўне́ў паўне́лі
ж. паўне́ла
н. паўне́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час паўне́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўне́ць несов.

1. (становиться более полным) наполня́ться;

2. полне́ть, тучне́ть, толсте́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады! Дзеружынскі.

2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаўне́ць гл. паўнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полне́ть несов., разг. паўне́ць; таўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бру́знуць

‘шмат есці, таўсцець, паўнець

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бру́зну бру́знем
2-я ас. бру́знеш бру́знеце
3-я ас. бру́зне бру́знуць
Прошлы час
м. бру́знуў бру́знулі
ж. бру́знула
н. бру́знула
Загадны лад
2-я ас. бру́зні бру́зніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бру́знучы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грузне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца больш цяжкім, грузным; паўнець. Бор у тумане зябка груз На самыя халявы. І тут грузнеў крамяны грузд, Рос баравік смуглявы. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́віцца, пра́ўлюся, пра́вішся, пра́віцца; незак.

1. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); паўнець (разм.).

Хворы пачаў п. П. на добрых харчах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым.

Надвор’е пачало п.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, служыцца.

Правіцца абедня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тыць ‘таўсцець’ (Скарбы): razumny sochnie, a durny tyje (ваўк., Федар. 4), ты́яць ‘тлусцець, паўнець’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. ти́ти ‘тлусцець’, рус. ты́ти, стараж.-рус. тыти ‘сыцець, паўнець, гладчэць’; польск. tyć ‘тс’, н.-, в.-луж. tyś ‘квітнець’, чэш. týt, славац. tyť, серб. ти̏тыпаўнець, тлусцець’, ‘буйна разрастацца’, харв. tȉti ‘тс’, балг. ту́чен ‘тлусты’, макед. тучен ‘тлусты’, ‘урадлівы’, ст.-слав тытипаўнець’. Прасл. *tyti ‘гладчэць’, ‘набухаць, набрыньваць’ роднаснае літ. tùkti ‘тлусцець’, лат. tȗkt ‘пухнуць, набрыньваць’, вал. tyfu ‘расці’, лац. tumēre ‘быць раздутым’, ст.-інд. tū‑ya‑ ‘моцны, хуткі’, авест. tavás‑ ‘моцны’ < і.-е. *teu̯(ə)‑/*tou̯‑/*tū̆‑ (Фасмер, 4, 144; Скок, 3, 475; Брукнер, 587; Махэк₂, 655; Голуб-Копечны, 399; Борысь, 657; ЕСУМ, 5, 575; ESJSt, 17, 1003). Параўн. таксама тыл, тук. Апафанічны варыянт прасл. *tyti ў форме *toviti захаваўся ў харв. tòviti ‘адкормліваць жывёлу’, otâva ‘другі сенакос’ (Скок, 3, 475; Куркіна, Этимология–1976, 25), гл. атава і, магчыма, товіст ‘тоўсты’ (гл.), вывядзенне якога з *tl̥stъ (гл. Карскі 1, 257) выклікае пэўныя фармальныя цяжкасці, у такім выпадку значэнне магло быць ‘адкормлены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)