паўлі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Птушка сямейства фазанавых са стракатым апярэннем надхвосця ў самцоў.

|| прым. паўлі́навы, -ая, -ае.

Варона ў паўлінавым пер’і (перан.: пра чалавека, які лічыць сябе больш важным, чым ёсць на самай справе; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўлі́н м., зоол. павли́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўлі́н, ‑а, м.

Вялікая паўднёваазіяцкая птушка з стракатым апярэннем і доўгім веерападобным хвастом (у самцоў). Невядома, навошта такія прыгожыя, так багата прыбраныя паўліны час ад часу вельмі дзіўна крычаць, задраўшы раскрытыя дзюбы — у нейкім салодкім адчаі... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўлі́н ’стракатая птушка з веерападобным хвастом, Pavo cristatus’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой павлин з с.-н.-ням. paw(e)lûn ’тс’ (Фасмер, 3, 182). Звычайна больш пашыранай з’яўляецца назва па́ва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павли́н зоол. па́ва, -вы ж., паўлі́н, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фаза́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фазана. Фазанавае апярэнне.

2. у знач. наз. фаза́навыя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, куды ўваходзіць фазан, перапёлка, паўлін і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ва ’самка паўліна’ (ТСБМ, ТС, КЭС лаг.). Рус. па́ва ’тс’, павпаўлін’, укр. па́ва, чэш., славац. pav, польск., в.- і н.-луж. paw. Ст.-бел. павъ (са ст.-польск. pawvБулыка, Запазыч., 234; ён жа, Лекс. запазыч., 145). У слав. мовы запазычана з лац. pavoпаўлін’ праз ст.-в.-ням. pfawo ’тс’ (Фасмер, 3, 181). Па́ва — карэлятыўная форма жаночага роду да паў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паву́к1 (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бяссон., Мал., Гарэц., Яруш., Сл. ПЗБ), пау́к ’тс’ (Бір. дыс.). Рус. пау́к, дыял. па́вок, па́вка, укр. паву́к, ст.-рус. паукъ, ц.-слав. паѫкъ, польск. pająk, палаб. pójąk, славац. pavùk, в.-луж., чэш. pavouk, н.-луж. powk, балг. па́як, серб.-харв. па̏у̑к, славен. pâjok, pâvok. Прасл. paǫkъ, дзе pa — прыстаўка, а ǫkъ роднаснае грэч. ὄγκος, лац. uncus ’крывы гак’, ст.-інд. aηkás ’выгін, крук’ і г. д. Такім чынам, paǫkъ — ’істота з закрыўленымі нагамі’. Гл. Махэк, 439; Фасмер, 3, 219 (там жа і інш. літ-ра). Інакш Брукнер (350), які выводзіць з pa‑ і кораня onk‑ (параўн. літ. añka ’вузел’), enk‑ (параўн. рус. ячея, ячейка ’вока ў сеці’, бел. вячай (гл.). Тады семантычнай матывацыяй магло б быць ’той, хто пляце петлі, сетку’.

Паву́к2паўлін’ (Нас., Гарэц., Шат., Сцяшк.), пау́к ’тс’ (Федар. 1). Ад пав‑ (гл. пава) з суф. ‑ук. Форма паук, відавочна, у выніку змяшэння з павук, паук ’павук’. Параўн. яшчэ укр. паву́к, паву́н, паву́рпаўлін’.

Паву́к3 ’род рыбалоўнай снасці’ (ТСБМ, абл.). Да павук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)