паўднёваславя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўднёваславя́нскі паўднёваславя́нская паўднёваславя́нскае паўднёваславя́нскія
Р. паўднёваславя́нскага паўднёваславя́нскай
паўднёваславя́нскае
паўднёваславя́нскага паўднёваславя́нскіх
Д. паўднёваславя́нскаму паўднёваславя́нскай паўднёваславя́нскаму паўднёваславя́нскім
В. паўднёваславя́нскі (неадуш.)
паўднёваславя́нскага (адуш.)
паўднёваславя́нскую паўднёваславя́нскае паўднёваславя́нскія (неадуш.)
паўднёваславя́нскіх (адуш.)
Т. паўднёваславя́нскім паўднёваславя́нскай
паўднёваславя́нскаю
паўднёваславя́нскім паўднёваславя́нскімі
М. паўднёваславя́нскім паўднёваславя́нскай паўднёваславя́нскім паўднёваславя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Клыка́ты (бу́ська) ’з доўгімі нагамі’ (Клім.). Да *клык ’нага’. У такім разе мы можам разглядаць апошняе як усходнеславянскую паралель да балг. кълка ’сцягно, ляжка’, макед. колк ’сцягно’, серб.-харв. ку̏к, славен. kolk ’тс’. Паўднёваславянская група лексем мае балтыйскія паралелі і перш за ўсё ст.-прус. culczi ’сцёгны’ (Мартынаў, Язык, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысціга́ць, прысці́гнуць ’знаходзіць; адшукваць’; ’сачыць за кім-небудзь’; ’даходзіць’; ’раптоўна апанаваць; спасцігнуць’ (Нас., ТСБМ), ’захапіць, паставіць у безвыходнае становішча’ (ТС), прысцігну́ць ’дагнаць; схапіць’ (Нас.), ’прыбыць’ (арш., Шн. 2), ст.-бел. пристигнути ’прыбыць’: а каженики царевы пристигли (Альтбаўэр). Гл. спасціга́ць, сцігаць; на фоне адносна слаба засведчаных у беларускай мове вытворных ад прасл. *stig‑ звяртае ўвагу беларуска-паўднёваславянская паралель прысці́гнуць — балг. присти́гна ’прыйсці, прыбыць’, макед. пристигне ’прыехаць, прыбыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасо́л ’расол’ (Юрч. Фраз. 1), ’засол’ (Ян.), ’ляк у селядцах’ (Вешт.), прасуол ’булён’ (Федар. 7), пра́саль ’расол’ (пух., Сл. ПЗБ). Укр. просі́л ’салёная рыба, род халоднай стравы з салёнай рыбы’, рус. просо́л, про́соль ’лёгкі, свежы засол’, ’усё, што засольваецца ў запас: сала, рыба, гародніна’, серб.-харв. préso ’сок, у якім захоўваецца сыр’, славен. présol ’расол, лях’, балг. прясул ’падсоленая вада для захоўвання брынзы або салёнай гародніны’, макед. пресол ’тс’. Прасл. *persolъ. Да саліць. Семантычная палеска-паўднёваславянская паралель (гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыш- у прыгаворцы: Сем пол наперадзе, / Чаму мяне не бераце. / І трыштыкі туды ж такі (Вушац. сл.). Няясна. У трыштыкі вычляняецца фармант ‑тыкі, адносна якога Насовіч сцвярджае, што ён далучаецца да слоў як бы для пацверджання (Нас.), гл. такі 2. Параўн. запісанае на Смаленшчыне три́ш‑таки ‘выклічнік, што ўжываецца для выражэння незадавальнення’ (?): у триш‑таки тудыш‑таки (СРНГ). Першую частку можна зблізіць з тры́шты (гл.), параўн., аднак, харв. trîž, triš ‘тры разы, тройчы’, чарнаг. три̂ш ‘тс’, серб. цімак. триш ‘тс’, балг. триж ‘тс’, макед. триш ‘тс’, што выводзяцца з прасл. *trišьdъ, гл. Ільінскі, Зб. Ягічу, 298; Скок, 3, 501; Младэнаў, Диалектология, 547–550; Тодараў, Этим. етюди, 149. Адзіная засведчаная ў паўночнаславянскім арэале беларуска-паўднёваславянская паралель з канцавым ж/ш са значэннем ‘тройчы, у тры разы’? З-за фармальных цяжкасцей малаверагодна вывядзенне з трышты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыне́ць ‘тлець, прэць’ (Юрч.), ‘гніць ад сырасці’ (Юрч. Сін.), тыне́нне ‘гніенне, прэласць’ (Юрч. СНЛ), параўн. серб. тѝњати ‘тлець, гарэць’, славен. tínjati ‘тлець’. Беларуска-паўднёваславянская ізалекса, што дае падставы для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма *tinʼati ‘слаба гарэць’, звязанага з прасл. *tajati (Куркіна, Этимология–1986–1987, 76; Диал. структура, 153), гл. таяць. Запрудскі далучае сюды сціняці́цца ‘пакрывацца тонкім лядком, замярзаць’, сціняце́ць ‘зрабіцца кволым, змарнець (пра гародніну)’, якія праз стадыю ‘сціскацца’ ўзводзіяцца да *tęti ‘біць, сячы’ (БЛ, 36, 58), параўн. сцінаць, сцяць (ЭСБМ, 13, 99, 112), што, дарэчы, можа быць звязана з *tinati ‘падразаць’ як тэрмінам падсечна-агнявога земляробства, гл. Куркіна, Культура, 67. Верагодна, да названага праславянскага дыялектызма прымыкае па форме балг. дыял. тиня́е ‘прапускае ваду (пра гляняны збанок)’, што ўзводзіцца да *tęti ‘цягнуць’ (Рачава, Этимология-2003–2005, 192). Адносіны паміж названымі паралелямі застаюцца да канца не высветленымі, параўн. сумненні Сноя (Бязлай, 4, 181). Для беларускага дзеяслова не выключана сувязь з тыня, тыніна ‘зараснік, забалочанае месца’, тынь 1 ‘ціна, плесень’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)