пая́льный пая́льны, уст. літава́льны;

пая́льная ла́мпа пая́льная ля́мпа;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пая́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паяння. Паяльная справа. // Прызначаны для паяння. Паяльная лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пая́льны пая́льный;

~ная ля́мпапая́льная ла́мпа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пая́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пая́льны пая́льная пая́льнае пая́льныя
Р. пая́льнага пая́льнай
пая́льнае
пая́льнага пая́льных
Д. пая́льнаму пая́льнай пая́льнаму пая́льным
В. пая́льны (неадуш.)
пая́льнага (адуш.)
пая́льную пая́льнае пая́льныя (неадуш.)
пая́льных (адуш.)
Т. пая́льным пая́льнай
пая́льнаю
пая́льным пая́льнымі
М. пая́льным пая́льнай пая́льным пая́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ля́мпа, -ы, мн. -ы, лямп і -аў, ж.

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

Настольная л.

Газавая л.

Паяльная л.

|| памянш. ля́мпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мпавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; незак., што.

Апрацоўваць што-н. нагрэтым да вадкага стану металам, металічным сплавам для злучэння, змацавання.

П. вядро.

|| наз. пая́нне, -я, н. і па́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (спец.).

|| прым. пая́льны, -ая, -ае.

Паяльная лямпа (пераносная награвальная гарэлка для паяння, распайвання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́мпа, ‑ы, ж.

1. Прыбор для штучнага асвятлення з дапамогай электрычнага току, спальвання газы, нафты і пад. Настольная лямпа. □ На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік. Колас. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся ўгары ад сціснутага паветра, міргалі. Васілевіч.

2. Прылада для асвятлення або награвання спецыяльнага прызначэння на розных вытворчасцях. Паяльная лямпа. Шахцёрская лямпа.

•••

Катодная лямпа — устарэлая назва электроннай лямпы.

Кварцавая лямпа — электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла для атрымання ультрафіялетавых прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, сельскай гаспадарцы і інш.

Лямпа дзённага святла — разнавіднасць люмінесцэнтнай лямпы, якая выпраменьвае святло, падобнае на дзённае.

Лямпа напальвання — электрычная лямпа, крыніцай святла якой з’яўляецца свячэнне напаленай токам тугаплаўкай, звычайна вальфрамавай ніці.

Неонавая лямпа — крыніца аранжава-чырвонага святла, якое выпраменьваецца ў выніку электрычнага разраду паміж электродамі ў неоне, якім запоўнена лямпа.

Электронная лямпа — вакуумная прылада для атрымання або ўзмацнення электрамагнітных ваганняў, якая прымяняецца ў радыётэхніцы, тэлемеханіцы і пад.

Электрычная лямпа — тое, што і лямпа напальвання.

[Фр. lampe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)