паядна́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паядна́ю паядна́ем
2-я ас. паядна́еш паядна́еце
3-я ас. паядна́е паядна́юць
Прошлы час
м. паядна́ў паядна́лі
ж. паядна́ла
н. паядна́ла
Загадны лад
2-я ас. паядна́й паядна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паядна́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пажані́ць, -жаню́, -жэ́ніш, -жэ́ніць; зак., каго (што) і каго з кім.

1. Паяднаць шлюбам, уладзіць чый-н. шлюб.

Думаем п. гэту пару.

2. Ажаніць усіх, многіх.

П. сыноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Збоіч ’планка для ўмацавання красён’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. збоїч ’тс’ (Грынч.) ’прылада для патаўшчэння палатна’. Аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад збіць (sъ‑biti) ’паяднаць’; гл. біць, бой. Параўн. у Даля тлумачэнне: сбройник ’усякая прылада для шчыльнага збою, змацаванне чаго-н.’ «Варстат збіваецца збоічамі». Суф. ‑іч, як і ў некаторых іншых назвах прылад (Сцяц., Афікс. наз., 45). Параўн. збовіч ’навой; вал, па якому ідзе палатно пры тканні’ (Сл. паўн.-зах.), дзе няясна ‑в‑ і семантыка; магчыма, нейкая кантамінацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)