пачва́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пачва́рны пачва́рная пачва́рнае пачва́рныя
Р. пачва́рнага пачва́рнай
пачва́рнае
пачва́рнага пачва́рных
Д. пачва́рнаму пачва́рнай пачва́рнаму пачва́рным
В. пачва́рны (неадуш.)
пачва́рнага (адуш.)
пачва́рную пачва́рнае пачва́рныя (неадуш.)
пачва́рных (адуш.)
Т. пачва́рным пачва́рнай
пачва́рнаю
пачва́рным пачва́рнымі
М. пачва́рным пачва́рнай пачва́рным пачва́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пачва́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі непрыгожы, такі, як у пачвары (у 1 знач.).

П. твар.

2. перан. Незвычайны, выключны па сваіх адмоўных якасцях.

Пачварная з’ява.

|| наз. пачва́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачва́рны

1. безобра́зный, уро́дливый;

2. перен. (жестокий, грубый) чудо́вищный, изуве́рский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачва́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым. Колас. [Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю... Шамякін.

2. Незвычайны, выключны (пра якія‑н. адмоўныя якасці). [Янка Брыль] .. выступае, як удумлівы, назіральны бытапісьменнік, якога глыбока хвалююць пачварныя з’явы сялянскага побыту. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чварны, -ая, -ае.

1. Мудрагелісты, напышлівы.

В. ўбор.

2. Тое, што і пачварны.

Вычварныя прывіды.

|| наз. вы́чварнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачва́рна нареч.

1. безобра́зно, уро́дливо;

2. перен. чудо́вищно; см. пачва́рны2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безобра́зный

1. (по внешности) бры́дкі; (уродливый) пачва́рны;

2. (отвратительный) агі́дны; (возмутительный) абура́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изуве́рский

1. фанаты́чны;

2. перен. недавя́рскі; (жестокий) лю́ты; бязлі́тасны; (чудовищный) пачва́рны; (варварский) ва́рварскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́чварны, ‑ая, ‑ае.

1. Мудрагелісты, напышлівы. Вычварны ўбор. □ І гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую вычварную лінію паваротаў. Колас.

2. Тое, што і пачварны. Вычварныя прывіды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чудо́вищный

1. пачва́рны; страшэ́нны;

2. перен., разг. (ужасный) жахлі́вы; (жуткий) жу́дасны; (большой, страшный) страшэ́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)