тупаце́ць, -пачу́, -паці́ш, -паці́ць; -паці́м, -паціце́, -паця́ць; -паці́; незак.
1. Часта і моцна тупаць нагамі пры хадзьбе, бегу і пад.
2. Часта стукаць, тупаць нагамі аб падлогу, зямлю.
|| наз. тупаце́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шапаце́ць, -пачу́, -паці́ш, -паці́ць; -паці́м, -паціце́, -паця́ць; -паці́; незак.
Абзывацца шолахам, шумець чым-н. сухім або ўтвараць шолах, шум.
Шапаціць чарот на беразе возера.
Ніва шапаціць спелымі каласамі.
|| наз. шапаце́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)