Па́цкаць ’пэцкаць, мараць’ (Нас.), пацкацца ’пэцкацца’ (ТС). Да пац, паікаць ’біць’ (гл.). Параўн. польск. pacać ’ляснуць, ляпнуць (фарбай)’. Утворана пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑k‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадзґану́ць ’моцна ударыць’ (мін., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае. Параўн. па́цкаць, па́цнуць ’тс’. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)