пацвярджа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пацвярджа́ю пацвярджа́ем
2-я ас. пацвярджа́еш пацвярджа́еце
3-я ас. пацвярджа́е пацвярджа́юць
Прошлы час
м. пацвярджа́ў пацвярджа́лі
ж. пацвярджа́ла
н. пацвярджа́ла
Загадны лад
2-я ас. пацвярджа́й пацвярджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пацвярджа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пацвярджа́ць несов. подтвержда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пацвердзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -дзі; -джаны; зак., што і з дадан.

Прызнаць правільнасць чаго-н., засведчыць, пераканаць у верагоднасці чаго-н.

П. думку прыкладам.

Пацвердзі, што я не абманваю.

|| незак. пацвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пацвярджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.; прым. пацвярджа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подтвержда́ть несов. пацвярджа́ць, сцвярджа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацвярджа́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пацвердзіцца.

2. Зал. да пацвярджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Пацвярджаць што‑н., сказанае другім, вымаўляючы «але».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. аб чым, пра што і з дадан. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы.

С. аб забойстве.

2. аб чым і пра што. Быць сведчаннем чаго-н.

Парадак на пісьмовым стале сведчыць пра тое, што вучань акуратны.

3. каму, па чым. Даць паказанні на судзе.

С. па справе крадзяжу.

4. што. Афіцыйна пацвярджаць правільнасць чаго-н.

С. подпіс дырэктара.

|| зак. засве́дчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даво́дзіць

‘даказваць, пацвярджаць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даво́джу даво́дзім
2-я ас. даво́дзіш даво́дзіце
3-я ас. даво́дзіць даво́дзяць
Прошлы час
м. даво́дзіў даво́дзілі
ж. даво́дзіла
н. даво́дзіла
Загадны лад
2-я ас. даво́дзь даво́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час даво́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасве́дчваць

‘сцвярджаць, пацвярджаць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пасведчыць аб чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасве́дчваю пасве́дчваем
2-я ас. пасве́дчваеш пасве́дчваеце
3-я ас. пасве́дчвае пасве́дчваюць
Прошлы час
м. пасве́дчваў пасве́дчвалі
ж. пасве́дчвала
н. пасве́дчвала
Загадны лад
2-я ас. пасве́дчвай пасве́дчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасве́дчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)