пахвальба́, -ы́, ж. (разм.).

1. Выхвалянне сваімі справамі, учынкамі і пад., самахвальства.

2. Тое, што і пахвала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахвальба́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пахвальба́
Р. пахвальбы́
Д. пахвальбе́
В. пахвальбу́
Т. пахвальбо́й
пахвальбо́ю
М. пахвальбе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пахвальба́ ж., мн. нет, разг. похвальба́, бахва́льство ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахвальба́, ‑ы, ж.

Разм.

1. Выхваленне сваімі справамі, учынкамі і пад.; самахвальства. Сцяпану хацелася расказаць дзяўчыне, што вось ён толькі што ўратаваў ад смерці дзіця.. Але ён баяўся, каб гэта не прагучэла пахвальбой, і змаўчаў. Шамякін.

2. Тое, што і пахвала. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, .. вярнуцца яшчэ загадзя ў атрад і выслухаць пахвальбу і падзяку камандзіра. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанфаро́нства, -а, н. (разм.).

Паводзіны фанфарона, пахвальба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

похвальба́ ж., разг. выхваля́нне, -ння ср., пахвальба́, -бы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заўсёдашні, ‑яя, ‑яе.

Які бывае заўсёды; пастаянны, звычайны. У цэху быў заўсёдашні рытм працы. Сабаленка. Бацька і маці звычайна спакойна выслухоўвалі дзеда — яго заўсёдашняя пахвальба была ім у прывычку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахва́лкапахвальба’, ’пагроза’ у выразе пахва́лку дзе́лаіць пабі́ць мяне́ (Нас.), ст.-бел. похвалка, пофалка ’пагроза’ (1478) запазычаны са ст.-польск. pochwałka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахвала́ ’добры водзыў, адабрэнне’ (ТСБМ). Да па‑ (< прасл. po‑) і хвала, хвалі́ць (гл.). Сюды ж пахвальба́ ’выхваляванне, самахвальства’ (ТСБМ), пахвале́йко ’хвалько’ (зэльв., Сл. ПЗБ), ашм. пахвалі́ўка ’тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хвальба́, ‑ы, ж.

1. Празмернае расхвальванне сваіх вартасцей, часта перабольшаных заслуг, учынкаў і пад. Паны ў хвальбе не зналі меры, Самім сабе не мелі веры. Колас.

2. Адабрэнне, пахвала каму‑н. Не, не хваліце сціпласць маю, Вам пахвальба не да твару, Хоць ад хвальбы я і растаю, Нібыта цукар ад вару!.. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)