хвальба́, ‑ы, ж.

1. Празмернае расхвальванне сваіх вартасцей, часта перабольшаных заслуг, учынкаў і пад. Паны ў хвальбе не зналі меры, Самім сабе не мелі веры. Колас.

2. Адабрэнне, пахвала каму‑н. Не, не хваліце сціпласць маю, Вам пахвальба не да твару, Хоць ад хвальбы я і растаю, Нібыта цукар ад вару!.. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)