патра́піць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патра́плю патра́пім
2-я ас. патра́піш патра́піце
3-я ас. патра́піць патра́пяць
Прошлы час
м. патра́піў патра́пілі
ж. патра́піла
н. патра́піла
Загадны лад
2-я ас. патра́п патра́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час патра́піўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патра́піць, -плю, -піш, -піць; зак. (разм.).

1. у каго-што, на што. Папасці, пацэліць.

Не п. рукой у рукаў.

2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

Як ты сёння патрапіла аж у горад?

3. каму. Дагадзіць.

Яму цяжка п.

4. з інф. Змагчы, здолець зрабіць што-н.

Я не патрапіў дакладна адказаць ім.

|| незак. патрапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патра́піць сов., разг.

1. (бросив или выстрелив) попа́сть, угоди́ть;

2. (метко и кстати сказать) попа́сть, угада́ть;

3. (пройти куда-л.) попа́сть;

4. суме́ть (сделать что-л.);

5. (сделать что-л. вовремя) угоди́ть, подоспе́ть;

6. (сделать по вкусу кому-л.) угоди́ть, потра́фить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патра́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Разм.

1. Папасці, пацэліць. Агата, як ўтрапёная, бегала па хаце, нацягвала на сябе кофту, але не магла патрапіць у рукавы. Сабаленка. [Бадзюля] доўга яшчэ трымаў трубку, пасля хацеў павесіць на рычаг, не патрапіў, і яна, бразнуўшы, упала на лаву. Пташнікаў.

2. Апынуцца дзе‑н., трапіць куды‑н. Калі каму трэба патрапіць на самы бераг да рачных трамваяў, трэба пераходзіць па спецыяльных жалезных мастках, перакінутых праз вуліцу. Лынькоў. — Ну і дзіва! Як гэта ты [Анэтка] патрапіла да нас? Хадкевіч.

3. Дагадзіць, унаравіць каму‑н. — Можаш ісці, Харчанка, — кажа маёр салдату. — А мне, мабыць, гаспадыня паможа тут разабрацца. — Можа, не патраплю я вам? Скрыган. [Чарнавус:] — Я так і на сходзе сказаў: старасць! Не магу я ўжо цяпер паспець усюды, патрапіць усім... Кулакоўскі.

4. Змагчы, здолець зрабіць што‑н., даказаць што‑н. Я б патрапіў сказаць, Што і я чалавек, Што і мне гараваць Надаела ўвесь век. Купала. Путрамант падкрэслівае, што Танк першы ў заходнебеларускай літаратуры патрапіў глыбока ўнікнуць у стыхію беларускай мовы і тварыць з яе высокія мастацкія вартасці. Шырма. Пытанне было такое недарэчнае, такое неспадзяванае, што ніхто не патрапіў у першую хвіліну знайсці на яго адказ. Колас. [Раіна:] «Заруба маніць вам, Бо толькі я патраплю адшукаць Дарогу ў лагер, ведаючы там І дрэва кожнае і кожны пень». Танк.

•••

Патрапіць у тон (пад густ) — сказаць ці зрабіць што‑н. дарэчы, прыемнае каму‑н. Анатоль адказваў скупа, быццам баяўся не патрапіць .. [Рыгору] у тон. Асіпенка. Захоча Богут, зробіць ласку, Адно патрап яму пад густ. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак.

1. Трапіць у цэль.

2. Патрапіць зрабіць.

Доўга не магла п., каб зашпіліць верхні гузік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суме́ть сов. здо́лець, змагчы́, патра́піць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потра́фить сов.

1. (угодить) прост. патра́піць, дагадзі́ць;

2. (сделать так, как требуется) разг., уст. патра́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да патрапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потра́тить сов.

1. патра́ціць; (издержать) расхо́даваць, вы́даткаваць;

2. (время) патра́піць; (впустую) змарнава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няста́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан нясталага. У Ірыніным характары заўважалася нясталасць. Сапрыка. Хацелася патрапіць бліжэй да трыбуны, каб бачыць, чуць усё, і.. [Кіра, Лёдзя, Пракоп] пабеглі, саромеючыся сваёй нясталасці. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)