патрабава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бу́ецца; незак.

Быць патрэбным, неабходным.

Патрабуецца рабочая сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрабава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. патрабу́ецца патрабу́юцца
Прошлы час
м. патрабава́ўся патрабава́ліся
ж. патрабава́лася
н. патрабава́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

патрабава́цца несов., страд. тре́боваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патрабава́цца, ‑буецца; незак.

1. Быць патрэбным, неабходным. Сям’я ў яго была невялікая, іншы раз летам, у часе сенакосу і жніва, патрабавалася работнікі, але Мікалай нікога не паймаў. Чарнышэвіч. // безас. Патрэбна, неабходна. Многа патрабавалася ўмення на тое, каб кожная група была занята і не сядзела без работы. Колас. Вялікай навукі вязаць снапы не патрабавалася. Пальчэўскі.

2. Зал. да патрабаваць (у 1, 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запатрабава́цца, ‑бу́ецца.

Зак. да патрабавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́добиться несов., безл., прост. патрабава́цца, быць патрэ́бным.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вымага́цца, ‑аецца; безас. незак.

Патрабавацца. Ідуць-чаканяць левай-правай, Як вымагаецца «уставам». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́двацца, ‑аецца; безас. незак.

Патрабавацца зрабіць што‑н. Ураднік перадаў .. [Самуілу Плаўніку] павестку, у якой загадвалася з’явіцца да воінскага начальніка ў павятовы горад. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́дабе ’патрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел. надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2-3, 76), рус. надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабна ’патрэбна, трэба’, на́дабіццапатрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тре́боваться

1. (быть нужным, необходимым) быць патрэ́бным, патрабава́цца;

заво́ду тре́буются рабо́чие заво́ду патрэ́бны (патрабу́юцца) рабо́чыя;

для э́того де́ла тре́бовались больши́е зна́ния для гэ́тай спра́вы патрэ́бны былі́ (патрабава́ліся) вялі́кія ве́ды;

2. безл. (необходимо, нужно) трэ́ба, патрэ́бна;

что и тре́бовалось доказа́ть што і трэ́ба было́ даказа́ць (даве́сці);

на э́то тре́буется мно́го вре́мени на гэ́та трэ́ба (патрэ́бна) шмат ча́су; см. потре́боваться;

3. страд. патрабава́цца; вымага́цца; выкліка́цца; зва́цца; клі́кацца; см. тре́бовать 1, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)