па́така, -і, ДМ -тацы, ж.

Густое салодкае рэчыва, якое атрымліваецца з крухмалу.

Бурачная п.

|| прым. па́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́така

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. па́така
Р. па́такі
Д. па́тацы
В. па́таку
Т. па́такай
па́такаю
М. па́тацы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́така ж., мн. нет па́тока

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́така, ‑і, ДМ ‑тацы, ж.

Густое, цягучае салодкае рэчыва — прадукт няпоўнага ператварэння крухмалу ў цукар. Бурачная патака. Варыць патаку.

•••

Хапіць шылам патакі гл. хапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́така, па́тыка ’густое, цягучае, салодкае рэчыва’ (ТСБМ, Нас.), ’нектар’ (Анох.), ’рэдкі мёд’ (Вешт., Маш.), слаўг., шчуч. ’чысты мёд, які выцек з сотаў’ (Яшк., Бел. лекс., 167). Укр., рус. па́тока ’цукровая патака’, ’мёд без воску’, польск. patoka ’мёд, які выцек з воску’, ’патака’, чэш. patoky ’благое піва, якое ўжо выдыхалася’, ’гушча з соладу’, славен. pátoka ’слабое віно’, серб.-харв. па̏тока ’слабая (апошняя) самагонка’, балг. патока ’слабая ракія, сівуха’. Прасл. patoka, утворанае пры дапамозе прыстаўкі pa‑ (< прасл. po‑) ад tekti > цячы́ (гл.) (Мее, Études, 255; Міклашыч, 347; Фасмер, 3, 217; Махэк₂, 438).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́тачны гл. патака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́тока па́така, -кі ж., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маля́спатака, штучны мёд’ (Ян.; Сл. Брэс.), укр. маля́са ’бураковая патака’. З польск. melasa ’тс’, якое з франц. mélasseпатака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́лес, ‑у, м.

Спец. Падобная на сіроп густая маса, якая з’яўляецца адходамі пры вытворчасці цукру; кармавая патака.

[Фр. melasse, ад ісп. melaza.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мела́сса ж., с.-х. ме́лес, -су м., мн. нет, па́така, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)