па́сія

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́сія па́сіі
Р. па́сіі па́сій
Д. па́сіі па́сіям
В. па́сію па́сій
Т. па́сіяй
па́сіяю
па́сіямі
М. па́сіі па́сіях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Па́сія1 ’набажэнства пасля вячэрні ў нядзелі Вялікага посту ў памяць пакут Госпада — чытанне перадвялікадных евангелляў’ (Нас.). З польск. pasja ’пакуты Госпада’, якое з лац. passio < pati ’цярпець, пераносіць пакуты’ (Брукнер, 398).

Па́сія2 ’раздражнёнасць, раз’юшанасць, лютасць’ (Нас.), ст.-бел. пассия, пассыя ’страсць’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. passyja ’тс’, якое з лац. passio, ‑ōnis ’страсць, афект’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Варш. сл., 4, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ссия разг., уст. па́сія, -сіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасія́н ’люты чалавек’ (пін., Сл. Брэс.). Утворана ад пасія2 (гл.) і суф. -ян, як, магчыма, грубіян.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)