пасябрава́ць гл. сябраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасябрава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасябру́ю пасябру́ем
2-я ас. пасябру́еш пасябру́еце
3-я ас. пасябру́е пасябру́юць
Прошлы час
м. пасябрава́ў пасябрава́лі
ж. пасябрава́ла
н. пасябрава́ла
Загадны лад
2-я ас. пасябру́й пасябру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасябрава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасябрава́ць сов. подружи́ть; подружи́ться, сдружи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Стаць сябрамі; наладзіць, распачаць сяброўства з кім‑н. Усе [калгаснікі] неяк пасябравалі, згуртаваліся і цяпер былі як адна сям’я. Асіпенка. Дзяўчынкі пасябравалі з ласкавай бабуляй, прывыклі да яе, як да роднае маці. Мяжэвіч.

2. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Нас Латвія пасябравала, Насмешлівы Вітаўтас Бложа. Барадулін.

3. Сябраваць некаторы час. Хлопчыкі пасябравалі дзень і пасварыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак., з кім і без дап.

Знаходзіцца з кім-н. у сяброўстве.

|| зак. пасябрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здружы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.

Зблізіцца, пасябраваць.

|| незак. здру́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падружы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.

Стаць другам каго-н.; пасябраваць.

Жанчыны моцна падружыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подружи́ть сов. пасябрава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подружи́ться пасябрава́ць, пасябрава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрадні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца; зак., з кім-чым.

Зблізіцца, пасябраваць, звыкнуцца.

З. з работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)