па́сціцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пасе́цца пасу́цца
Прошлы час
м. па́сціўся па́сціліся
ж. па́сцілася
н. па́сцілася

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́сціцца, пасецца; незак.

Тое, што і пасвіцца. Пасціўся перад алешнікам спутаны конь. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрапа́сціцца, -па́шчуся, -па́сцішся, -па́сціцца; зак. (разм.).

Прапасці, падзецца невядома куды.

Блакнот кудысьці запрапасціўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разгаўля́цца ’есці першы раз скаромнае пасля посту’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад гове́ць ’пасціць’ (ТС), параўн. рус. гове́тьпасціцца’, укр. гові́типасціцца’, чэш. hověti ’задавольваць’, ’спрыяць, праяўляць дабразычлівасць’, серб.-харв. го̀вети ’абкружаць увагай’, ’дагаджаць’, балг. гове́япасціцца’, ’пачціва маўчаць’, гове́ам ’пачціва маўчаць перад свёкрам і свякроўю’. Да прасл. *gověti, этымалагічна тоеснага лац. faveo, favere ’спрыяць, быць міласцівым’, ’захоўваць маўчанне’ (сакральны тэрмін). Лацінскае і славянскія словы лічацца працягам і.-е. *ghou̯‑e‑ (падрабязней гл. ЭССЯ 7, 72–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

У веруючых — пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі. [Ігнат] гавее, ён пасціцца, Лбом малаціць ля амбона, Бога і чарцей баіцца, Верыць розным забабонам. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сціць ’пасвіць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ). Да пасці́1 (гл.). Другі канчатак інфінітыва па аналогіі з па́сцівіць (гл.). Сюды ж пасціцца ’пасвіцца’ (воран., паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запрапа́сціцца, ‑пашчуся, ‑пасцішся, ‑пасціцца; зак.

Разм. Прапасці, падзецца невядома куды. Вылез з палаткі і Лета. Шырокай далонню правёў па барадзе, падкінуў некалькі галін пад таган. — Дзе ж Хмара запрапасціўся? — спытаў у Кіры, калі яна вярнулася. Лукша. — Дзе ж гэта вы так запрапасціліся? — Начавалі ў тым сяле, што за ляском. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пост ’устрыманне ад скаромнай ежы’, ’перыяд устрымання’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’сама посная страва’ (Шат.). Параўн. укр. піст, рус. пост, польск. post, н.-луж. spót, в.-луж. póst, чэш. půst, славац. pôst, славен. pòst, серб. по̂ст, макед. пост, балг. пост, ст.-слав. постъ. Сюды ж по́снікаць, по́снікаваць, постува́ць ’тс’ (калін. Мат. Гом., ТС), по́стуваць, по́ставаць ’пасціць, пасціцца’ (Бяльк., Нас., Мат. Гом., Байк. і Некр., Ласт.), по́сціць ’тс’ (светлаг., хойн., Мат. Гом.), постава́нне ’нястачы’ (Юрч. СНЛ), по́стываць ’цярпець нястачы’ (Юрч. Вытв.), по́сны, пасны́ ’без мяса і малака; нятлусты’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Ян., ТС, Сл. Брэс.; воран., Сл. ПЗБ), ’цвярозы’ (карм., Мат. Гом.), ’худы’ (Ян.), ’неўрадлівы (пра глебу)’ (в.-дзвін., Сл. ПЗБ), по́сніна, по́сніца, пасната́ ’посная ежа’ (Шат., Касп.; брасл., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.). Старажытнае агульнаславянскае запазычанне са ст.-в.-ням. fasto ’пост’ (Міклашыч, 260; Фасмер, 3, 340–341; Шустар-Шэўц, 2, 1139), паводле іншых, *postъ < *postiti sęпасціцца’ < гоц. fastan або ст.-в.-ням. fasten ’тс’ (Махэк₂, 500–501), параўн. ням. fest ’стойкі, трывалы, трывушчы’. Банькоўскі (2, 716) следам за Ліндэ выводзіў з грэч. άπαστος ’галодны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)