пасцяка́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Сцячы — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасцяка́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пасцяка́е пасцяка́юць
Прошлы час
м. пасцяка́ў пасцяка́лі
ж. пасцяка́ла
н. пасцяка́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час пасцяка́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасцяка́ць сов. (о многом) стечь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасцяка́ць, ‑ае; зак.

Сцячы — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасцяка́ць ’зрабіцца кволым’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; браг., петрык., Шатал.), бяроз. постэка́ты, драг. постікати ’тс’ (Шатал., Выг.; Клімчук, вусн. паведамл.). Укр. валын. сте́клий — пра дрэва ці іншую сцеблаватую расліну, якая расце ў густым зарасніку: тонкую і высокую, бойк. стеклий ’шалёны’. Да па‑с‑цячы́ < цячы́ (гл.). Гэтаксама польск. wściekły, н.-луж. šćakły, в.-луж. sćekły, чэш. vzteklý ’шалёны’ — апошняе, паводле Шмілаўэра (гл. Махэк₂, 706), звязваецца з дзеясловам ст.-чэш. vztéci sě — пра цячэнне, плынь вады, а ў выпадку семантыкі, звязанай з шаленствам, — пра раптоўны прыплыў, як меркавалася, крыві ў галаву.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стечь сов. сцячы́, мног. пасцяка́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)