Пасцяка́ць ’зрабіцца кволым’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; браг., петрык., Шатал.), бяроз. постэка́ты, драг. постікати ’тс’ (Шатал., Выг.; Клімчук, вусн. паведамл.). Укр. валын. сте́клий — пра дрэва ці іншую сцеблаватую расліну, якая расце ў густым зарасніку: тонкую і высокую, бойк. стеклий ’шалёны’. Да па‑с‑цячы́ < цячы́ (гл.). Гэтаксама польск. wściekły, н.-луж. šćakły, в.-луж. sćekły, чэш. vzteklý ’шалёны’ — апошняе, паводле Шмілаўэра (гл. Махэк₂, 706), звязваецца з дзеясловам ст.-чэш. vztéci sě — пра цячэнне, плынь вады, а ў выпадку семантыкі, звязанай з шаленствам, — пра раптоўны прыплыў, як меркавалася, крыві ў галаву.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)