пасудзі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасуджу́ пасу́дзім
2-я ас. пасу́дзіш пасу́дзіце
3-я ас. пасу́дзіць пасу́дзяць
Прошлы час
м. пасудзі́ў пасудзі́лі
ж. пасудзі́ла
н. пасудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. пасудзі́ пасудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пасудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасудзі́ць сов. (нек-рое время) посуди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх.

Усіх злачынцаў пасудзілі.

2. заг. пасудзі́(це). Ужыв. ў знач.: падумай(це), уяві(це) сабе.

Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, ‑суджу́, ‑су́дзіш, ‑су́дзіць; зак.

Разм.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх. — Цяпер пацішэла, і добра пацішэла, — пануквае каня фурман. — Зброю паадбіралі, пасудзілі за гэта. Лужанін.

2. заг. пасудзі́(це) (звычайна з займеннікам «сам», «самі»). Ужываецца ў значэнні: падумай(це), памяркуй(це), уяві(це) сабе. — Што ж болей рабіць, пасудзі? Колас. Голы, босы хадзіў дзіцем, — Цяпер стар, і ўсё ж не ўскрос. Паглядзіце, пасудзіце — Я таксама гол і бос. Купала.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час. [Куліна:] А які суд можа быць між сваімі.. Вядома, калі людзі пасудзяць языкамі, то жыць не захочаш, ну то і... разводзяцца. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)