пасту́кацца гл. стукацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасту́кацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасту́каюся пасту́каемся
2-я ас. пасту́каешся пасту́каецеся
3-я ас. пасту́каецца пасту́каюцца
Прошлы час
м. пасту́каўся пасту́каліся
ж. пасту́калася
н. пасту́калася
Загадны лад
2-я ас. пасту́кайся пасту́кайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пасту́каўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасту́кацца сов. постуча́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пастукаць у дзверы, акно і пад., даючы знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Міхаіл Сцяпанавіч Гаранскі нечага чакаў: усё яму здавалася — вось-вось нехта павінен прыйсці і пастукацца ў дзверы. Сабаленка. Вырашылі пастукацца ў акно, спытацца, што за сяло наперадзе. Пестрак. Віктар Гараеў нясмела пастукаўся ў дзверы да Рыгора Яўхімавіча. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. стукнуцца.

2. Стукаючы (у дзверы, акно), прасіць дазволу ўвайсці куды-н.

С. ў пакой.

3. перан. Даваць знаць пра сябе.

У сэрца стукаецца каханне (прыходзіць).

Стукацца ў дзверы кабінетаў — дабівацца чаго-н. просьбамі.

|| зак. пасту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

постуча́ться разг. пасту́каць, (долго, неоднократно) папасту́каць, папасту́кваць, пасту́кацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грукану́ць

‘стварыць грукат, пастукацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. грукану́ груканё́м
2-я ас. грукане́ш груканяце́
3-я ас. грукане́ грукану́ць
Прошлы час
м. грукану́ў грукану́лі
ж. грукану́ла
н. грукану́ла
Загадны лад
2-я ас. грукані́ грукані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час грукану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грукатну́ць

‘стварыць грукат, пастукацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. грукатну́ грукатнё́м
2-я ас. грукатне́ш грукатняце́
3-я ас. грукатне́ грукатну́ць
Прошлы час
м. грукатну́ў грукатну́лі
ж. грукатну́ла
н. грукатну́ла
Загадны лад
2-я ас. грукатні́ грукатні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час грукатну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)