пастры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -ла; -рыжы́; -ры́жаны; зак.

1. каго-што. Падраўняць, падрэзаць ці абрэзаць валасы, воўну (нажніцамі, машынкай).

П. дзіця.

П. авечку.

2. каго (што). Прыняць пострыг, стаць манахам (манашкай).

П. ў манахі.

|| незак. пастрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| наз. пастрыжэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастры́гчы

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пастрыгу́ пастрыжо́м
2-я ас. пастрыжэ́ш пастрыжаце́
3-я ас. пастрыжэ́ пастрыгу́ць
Прошлы час
м. пастры́г пастры́глі
ж. пастры́гла
н. пастры́гла
Загадны лад
2-я ас. пастрыжы́ пастрыжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пастры́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пастры́гчы сов.

1. в разн. знач. постри́чь;

п. валасы́ — постри́чь во́лосы;

п. ў мана́хі — постри́чь в мона́хи;

2. (всех, многих) остри́чь; перестри́чь;

п. ўсіх аве́чак — перестри́чь всех ове́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжаш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. пастрыг, ‑ла; заг. пастрыжы; зак.

1. што. Абрэзаць, падкараціць, падраўняць. Пастрыгчы газон. // каго-што. Абрэзаць, падкараціць нейкім чынам каму‑н. валасы, поўсць. Пастрыгчы авечку. □ [Люба:] «А я, здаецца, таксама пайшла б у армію. Пастрыгла б валасы, апранула мужчынскае адзенне, ды на каня...» Кучар.

2. каго. Справіць над кім‑н. абрад пострыгу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., каго-што.

1. Пастрыгчы нанава, іначай.

2. Пастрыгчы, астрыгчы ўсіх, многіх. Перастрыгчы ўсіх авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пастрыгчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

постри́чь сов.

1. падстры́гчы, пастры́гчы, (всех, многих, много, неоднократно) пападстрыга́ць, пападстры́гчы; папастрыга́ць, папастры́гчы;

2. церк. пастры́гчы (всех, многих) папастрыга́ць, папастры́гчы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастрыга́ць несов., в разн. знач. пострига́ть; см. пастры́гчы1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перестри́чь сов.

1. (всех, многих) перастры́гчы, пастры́гчы;

2. (заново) перастры́гчы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. каго. Пастрыгчы ўсіх, многіх.

2. каго-што і чаго. Стрыгчы доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)