пастро́іць гл. строіць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пастро́ю пастро́ім
2-я ас. пастро́іш пастро́іце
3-я ас. пастро́іць пастро́яць
Прошлы час
м. пастро́іў пастро́ілі
ж. пастро́іла
н. пастро́іла
Загадны лад
2-я ас. пастро́й пастро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пастро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пастро́іць сов. постро́ить;

п. у дзве шарэ́нгі — постро́ить в две шере́нги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.

Паставіць у строй, расставіць у пэўным парадку. Пастроіць у калону. Пастроіць у шарэнгу. □ Лясніцкі пастроіў разведчыкаў і падзякаваў ім за паспяховае выкананне задання. Шамякін. Перад самым адыходам Мошкін пастроіў свой атрад. Кулакоўскі. На пероне пастроілі .. [зняволеных] чацвёркамі, акружылі з усіх бакоў жандарамі і павялі. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пастроіць ’парадзіць’ (КЭС, лаг.), ’адрамантаваць’ (Мат. Гом., ТС), ’палатаць’ (Ян.), ’прыгатаваць’, ’прыбрацца’ (ТС), ’пабудаваць’ (Бяльк.). Да строіць, строіцца (< прасл. strojiti) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стро́іць², стро́ю, стро́іш, стро́іць; стро́ены; строй; незак., каго-што.

Ставіць у строй (у 1 знач.); шыхаваць, шыхтаваць.

|| зак. пастро́іць, -стро́ю, -стро́іш, -стро́іць; -стро́ены.

|| наз. пастрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастро́ены постро́енный; см. пастро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пастро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пастроіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастрае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пастроіцца і пастроіць.

2. Строй, размяшчэнне ў страі. Лінейнае пастраенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашыхава́ць

пастроіць каго-небудзь, што-небудзь (салдат, роту); пашанцаваць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашыху́ю пашыху́ем
2-я ас. пашыху́еш пашыху́еце
3-я ас. пашыху́е пашыху́юць
Прошлы час
м. пашыхава́ў пашыхава́лі
ж. пашыхава́ла
н. пашыхава́ла
Загадны лад
2-я ас. пашыху́й пашыху́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашыхава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)