паспыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго.
1. Пакаштаваць, паспрабаваць на смак.
П. кураціны.
2. перан. Зведаць у жыцці, на практыцы (разм.).
П. на сваёй скуры што-н. (пераканацца ў чым-н. на сваім вопыце; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паспыта́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
паспыта́ю |
паспыта́ем |
| 2-я ас. |
паспыта́еш |
паспыта́еце |
| 3-я ас. |
паспыта́е |
паспыта́юць |
| Прошлы час |
| м. |
паспыта́ў |
паспыта́лі |
| ж. |
паспыта́ла |
| н. |
паспыта́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
паспыта́й |
паспыта́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
паспыта́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паспыта́ць (што, чаго) сов.
1. (поесть, попить для пробы) отве́дать, попро́бовать;
п. пірага́ — отве́дать пирога́;
п., ці сало́дкі чай — попро́бовать, сла́дкий ли чай;
2. перен., разг. (испытать) изве́дать (что), отве́дать, хлебну́ть (чего)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паспыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Пакаштаваць, папрабаваць на смак. Маці заглянула ў кубкі: Ліза не адпіла і адной трэці. Паспытала яе чай — зусім не салодкі. Шамякін. — А гэта я табе клубнікі прынесла, а то ў бальніцы тут напэўна і не паспытаеш яе... Васілевіч. — Каб не займаўся дзед з Міколкам паляваннем, то не давялося б нам курацінкі паспытаць! Лынькоў.
2. перан. Разм. Перажыць, зведаць у жыцці, на практыцы. [Мікола:] — Не лічу сябе вінаватым перад табой нават і ў тым, што не быў у дэфензіве і не паспытаў таго, што давялося табе. Машара. — Як паспытаеш свой горкі кавалачак хлеба, тады зразумееш, чаго ён каштуе. Грамовіч. // перан. Адведаць, спазнаць. Прынесла Тэкля вужышча. Узяў Саўка вяроўку ў рукі і пытае: «А гэтай штукі паспытаць не хочаш?!» С. Александровіч.
•••
Паспытаць на сваёй скуры што — пераканацца ў чым‑н. на сваім вопыце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паспыта́ць ’паспрабаваць на смак’ (Бяльк., Касп., Бір.), паспы́так ’каштаванне, ці смачна’ (КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поспита́ти ’пакаштаваць’, балг. опи́там ’паспрабаваць на смак ежу, напой’, н.-луж. pospytaś ’трохі паспрабаваць’, в.-луж. pospytować ’праводзіць доследы’. У іншых слав. мовах гэта лексема звязана са значэннем ’пытацца’, ’прасіць’, ’шукаць’, ’рабіць прапанову’. Да спытаць < пыта́ць < прасл. pytati/pitati з першасным значэннем ’кроіць, рэзаць, сячы’, г. зн. ’адразаючы, адсякаючы, даведвацца пра гэты прадмет’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адве́даць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. каго-што. Наведаць каго-, што-н., пабываць у каго-н. дзе-н.
А. хворага сябра.
А. родны кут.
2. чаго. Пакаштаваць, паспытаць.
А. спелых груш.
3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць.
А. шчасця.
|| незак. адве́дваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адве́дванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мурцы́, ‑оў; адз. няма.
Разм. Тое, што і мурцоўка. Давялося паспытаць мурцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́ць
‘патрымаць ва ўласнасці, паспытаць усё, многае’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
перама́ю |
перама́ем |
| 2-я ас. |
перама́еш |
перама́еце |
| 3-я ас. |
перама́е |
перама́юць |
| Прошлы час |
| м. |
пераме́ў |
пераме́лі |
| ж. |
пераме́ла |
| н. |
пераме́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
перама́й |
перама́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пераме́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
отве́дать сов., разг., прям., перен. пакаштава́ць, паспыта́ць, паспрабава́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хлебну́ть сов., однокр., разг.
1. сербану́ць; хлёбнуць;
2. перен. хапі́ць, паспыта́ць, набра́цца, зазна́ць;
хлебну́ть го́ря хапі́ць (зазна́ць, паспыта́ць) го́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)