паспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. спрачацца.

2. Уступіць у спрэчку, у спаборніцтва.

П. ў майстэрстве.

3. Правесці які-н. час у спрэчцы.

Яна любіць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспрача́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паспрача́юся паспрача́емся
2-я ас. паспрача́ешся паспрача́ецеся
3-я ас. паспрача́ецца паспрача́юцца
Прошлы час
м. паспрача́ўся паспрача́ліся
ж. паспрача́лася
н. паспрача́лася
Загадны лад
2-я ас. паспрача́йся паспрача́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паспрача́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паспрача́цца сов.

1. в разн. знач. поспо́рить;

2. поспо́рить, повздо́рить; попрепира́ться, попререка́ться;

3. перен. поме́риться си́лами; поспо́рить, потяга́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Уступіць у спрэчку з кім‑н. Злосць следчага выклікала ў Сяргея не страх, а жаданне паспрачацца і даказаць сваё. Машара. [Лемяшэвічу] прыемна было пабыць некалькі гадзін у прыгожых утульных пакоях з мяккай мэбляй, з’есці смачны дамашні абед, выпіць чаю, пагутарыць і нават паспрачацца з гаспадаром. Шамякін. // Пабіцца аб заклад. Проста паспрачаўся [Андрэй] з хлопцамі, што з’есць камяк снегу і нічога яму не будзе. Васілевіч. Яшчэ ў дарозе Том паспрачаўся, што зводзіць усіх у Мурманску ў кіно, і яны сядуць там побач з рускімі. Шамякін. // Пасварыцца, палаяцца. [Галя:] — Чаму не прывёў яго [Змітрака]. — А-ат, — зморшчыўся Іван. — Між намі прабегла чорная кошка. Што, не верыш? Учора былі памірыліся, ды сёння зноў паспрачаліся. Ваданосаў.

2. Спрачацца некаторы час. Пакуль яшчэ трохі паспрачаліся пасля галасавання, пакуль усе разышліся, на вуліцы сцямнела. Кулакоўскі. Прапанова сустрэць новы год разам — спадабалася [хлопцам і дзяўчатам].. Крыху паспрачаўшыся, вырашылі: дзе большы пакой, там і быць вечару. Шахавец.

3. перан. Пазмагацца, паспаборнічаць з кім‑, чым‑н. Вось побач з поездам ляціць варона, нібы ёй хочацца паспрачацца ў быстрыні з ім. Колас. Ты крычыш, мора, а я Не магу паспрачацца з табою, Ты завеш, мора, а я Тваіх даляглядаў баюся. Кірэенка. І кожны, хто бачыў Клумава, верыў: такі чалавек можа паспрачацца са смерцю. Новікаў. // Зраўняцца, стаць нароўні з кім‑, чым‑н. Па мяккасці гумару, па зайздросным пачуцці мастацкай меры, уменні дасканала стварыць вобраз .. песня можа паспрачацца і з лепшымі паэтычнымі ўзорамі фальклору. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Весці спрэчкі (у 1 знач.); сварыцца.

Дзядзькі спрачаліся не на жарт.

2. Аспрэчваць права на валоданне чым-н.

С. за кватэру.

3. перан. Супраціўляцца чаму-н., змагацца з кім-н.

С. з нягодамі і нястачамі.

4. Выступаць у спрэчках (у 4 знач.).

|| зак. паспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

языка́ты і языка́сты, -ая, -ае.

Востры на язык, ахвочы паспрачацца, панасміхацца.

Языкатаяязыкастая) жанчына.

|| наз. языка́тасць, -і, ж. і языка́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паспо́рыццапаспрачацца’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі рус. поспорить і бел. паспрачацца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Доўга, многа паспрачацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повздо́рить сов. (поспорить) паспрача́цца; (поссориться) пасвары́цца; (поругаться) пала́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспрэ́чыць

паспрачацца з кім-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паспрэ́чу паспрэ́чым
2-я ас. паспрэ́чыш паспрэ́чыце
3-я ас. паспрэ́чыць паспрэ́чаць
Прошлы час
м. паспрэ́чыў паспрэ́чылі
ж. паспрэ́чыла
н. паспрэ́чыла
Загадны лад
2-я ас. паспрэ́ч паспрэ́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час паспрэ́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)