пасме́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Смяяцца або насміхацца злёгку, трохі.

Сядзіць і пасмейваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасме́йвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасме́йваюся пасме́йваемся
2-я ас. пасме́йваешся пасме́йваецеся
3-я ас. пасме́йваецца пасме́йваюцца
Прошлы час
м. пасме́йваўся пасме́йваліся
ж. пасме́йвалася
н. пасме́йвалася
Загадны лад
2-я ас. пасме́йвайся пасме́йвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасме́йваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасме́йвацца несов.

1. (время от времени) посме́иваться;

2. (з каго, чаго) посме́иваться (над кем, чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Час ад часу, злёгку смяяцца. Збяруцца мужчыны — хто розныя смешныя штукі расказвае, на смех другога падымае, а Міходзя сядзіць сабе збоку, як чужы, слухае ды пасмейваецца. Ракітны. // з каго-чаго. Пакепліваць, насміхацца з каго‑, чаго‑н. Пан Вальвацкі лагодна пасмейваўся з Швэнцаравай ламанай гаворкі і з яго энтузіязму. Крапіва. У атрадзе .. было некалькі «храпуноў», з якіх заўсёды пасмейваліся і з якімі ніхто не хацеў разам жыць. Бураўкін.

•••

Пасмейвацца ў вусы — смяяцца ціха, непрыкметна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасміха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Тое, што і пасмейвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасміха́цца несов., см. пасме́йвацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацве́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Падражнівацца з кім-н., пасмейвацца з каго-н.

П. з хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацве́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго, з каго.

Злёгку дражніць, пасмейвацца з каго-н.

П. палачкай жука.

П. з бяскрыўднай дзяўчынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гучна, перарывіста пасмейвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посме́иваться несов.

1. пасме́йвацца, пасмі́хвацца;

2. (над кем, над чем) падсме́йвацца (з каго, з чаго), пасме́йвацца (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)