паслу́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паслу́жнік паслу́жнікі
Р. паслу́жніка паслу́жнікаў
Д. паслу́жніку паслу́жнікам
В. паслу́жніка паслу́жнікаў
Т. паслу́жнікам паслу́жнікамі
М. паслу́жніку паслу́жніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Паслу́жнік, паслу́жніца ’слуга’ (Нас.), рус. послу́жник, послу́жница ’хто паслужвае некаму, не будучы яго непасрэдным слугой’, польск. posłużnik ’тс’, ’памагаты’, серб.-харв. poslužnik ’той, хто прыслужвае’. Не выглядае на прасл. утварэнне. Магчыма, былі ўтвораны пазней у раннім сярэдневякоўі асобна ў кожнай з груп моў. Да паслужыць < служы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)