Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Паслу́жнік, паслу́жніца ’слуга’ (Нас.), рус.послу́жник, послу́жница ’хто паслужвае некаму, не будучы яго непасрэдным слугой’, польск.posłużnik ’тс’, ’памагаты’, серб.-харв.poslužnik ’той, хто прыслужвае’. Не выглядае на прасл. утварэнне. Магчыма, былі ўтвораны пазней у раннім сярэдневякоўі асобна ў кожнай з груп моў. Да паслужыць < служы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
page
I[peɪdʒ]1.
n.
1) старо́нка, бало́нка, бачы́на f.
2) пэры́яд -у m., эта́п у гісто́рыі
2.
v.
нумарава́ць старо́нкі
II[peɪdʒ]
n.
1) хлапе́ц для пасы́лак, пабяга́ч пабегача́, пасы́льны -ага m
2) паслу́жнік -а m. (у парлямэ́нце)
3) паж (у бібліятэ́цы)
4) Hist. паж -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)