пасла́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

1. Аслабіць, зрабіць менш тугім, нацягнутым, закручаным.

П. гайку.

П. вяроўку.

2. Зменшыць сілу, напружанасць чаго-н.

П. увагу да чаго-н. П. націск.

|| незак. паслабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паслабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасла́біць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасла́блю пасла́бім
2-я ас. пасла́біш пасла́біце
3-я ас. пасла́біць пасла́бяць
Прошлы час
м. пасла́біў пасла́білі
ж. пасла́біла
н. пасла́біла
Загадны лад
2-я ас. пасла́б пасла́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасла́біўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасла́біць сов.

1. в разн. знач. осла́бить;

п. ціск — осла́бить давле́ние;

п. ка́ру — осла́бить наказа́ние;

2. (сделать менее натянутым, напряжённым) осла́бить, отпусти́ть;

п. папру́гу — осла́бить (отпусти́ть) реме́нь;

п. пружы́ну — осла́бить пружи́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Аслабіць, адпусціць крыху што‑н. туга нацягнутае, закручанае. Паслабіць гайку. □ Варанецкі лёгка саскочыў з сядла, паслабіў каню папругі і пусціў яго папасвіцца. Дуброўскі. Сева расшпіліў кашулю, паслабіў гальштук і ссунуў яго набок. Карпаў.

2. перан. Знізіць, аслабіць сілу, напружанасць чаго‑н.; зменшыць размах, інтэнсіўнасць чаго‑н. Новая бяда на нейкі момант паслабіла .. ўвагу [Веры Паўлаўны] да дзяцей. Якімовіч. Віктар нічога не гаварыў, толькі часта заглядваў у праект, я адчуваў набліжэнне бурнай размовы, але ніякіх захадаў не рабіў, каб яе паслабіць. Савіцкі. Ваяўнічая, неспакойная, якой мы ведалі заўжды байку, сёння ў некаторых нашых байкапісцаў як бы паслабіла сваю адказнасць перад грамадствам. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посла́бить сов. пасла́біць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслабле́нне, -я, н.

1. гл. паслабіць.

2. Залішняя паблажлівасць, зніжэнне патрабавальнасці.

Ніякіх паслабленняў гультаям.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Зняць або паслабіць ніты¹ ў чым-н.

|| незак. разніто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да паслабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасла́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паслабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́пуска ’вяроўка (у рыбалоўнай сетцы)’ (хойн., Мат. Гом.), попусок ’вяроўка ў невадзе’, ’вяроўка, за якую трымаюць і цягнуць сетку ў вадзе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), параўн. польск. papusi, papusta ’шнур у сетцы, што выкарыстоўваецца ў час лоўлі рыбы’. Імаверна, ад папусціцьпаслабіць’ ці ’дазволіць’, параўн. укр. попускатипаслабіць’ і ’дазваляць’, рус. попускать ’дазваляць’, славац. popustiťпаслабіць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)