паску́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм., груб.).

1. Пакідаць пасля сябе бруд, гадзіць.

Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць (прыказка).

2. што. Брудзіць, пэцкаць, псаваць.

П. сцены.

3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць.

|| зак. напаску́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паску́дзіць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паску́джу паску́дзім
2-я ас. паску́дзіш паску́дзіце
3-я ас. паску́дзіць паску́дзяць
Прошлы час
м. паску́дзіў паску́дзілі
ж. паску́дзіла
н. паску́дзіла
Загадны лад
2-я ас. паску́дзь паску́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паску́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паску́дзіць несов., прост.

1. га́дить; па́чкать;

2. (грязнить) паску́дить, па́костить, па́чкать, мара́ть;

3. перен. (делать пакости) па́костить, паску́дничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. груб.

1. Пакідаць пасля сябе бруд; гадзіць. Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць. Прыказка.

2. што. Брудзіць, пэцкаць; псаваць. Гусі топчуць і паскудзяць густую, сакаўную траву. Сачанка. — Гэта што? Сцены паскудзіць? Казённае памяшканне псаваць? Ці мала смецця ўсюды, дык яны яшчэ на сцены вешаць... Лынькоў.

3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць. Верыць людзям — закон нашага жыцця. А нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу, як толькі ён пачне паскудзіць. «Вожык». // Няславіць, ганьбіць, чарніць. Паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаску́дзіць гл. паскудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паску́дничать несов., прост. паску́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

1. Забруджваць што-н., рабіць беспарадак.

2. перан. Паскудзіць, шкодзіць каму-н. у чым-н.

|| зак. насвіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

опога́нивать несов., разг. апага́ньваць, паску́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́костничать несов., разг. паску́днічаць; паску́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пога́нить несов., разг. пага́ніць, паску́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)