пары́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пары́ў пары́вы
Р. пары́ву пары́ваў
Д. пары́ву пары́вам
В. пары́ў пары́вы
Т. пары́вам пары́вамі
М. пары́ве пары́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пары́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

1. Раптоўнае рэзкае ўзмацненне (пра вецер).

2. Моцнае імгненнае праяўленне якога-н. пачуцця; душэўны ўздым, які суправаджаецца імкненнем зрабіць што-н.

Працоўны п.

Наступальны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́ў, -ры́ву м., прям., перен. поры́в;

п. ве́тру — поры́в ве́тра;

п. ра́дасці — поры́в ра́дости

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пары́ў, ‑рыву, м.

1. Раптоўнае і рэзкае ўзмацненне (ветру). Бура налятала парывамі, як дзікі звер, які вырваўся на волю з жалезнае клеткі, усім цяжарам налягала на стрэхі будынін, з шумам ганяючы па іх патокі снегу. Колас. Сонца пякло моцна і парывамі ўзнімаўся вецер і гнаў па шашы пыл. Чорны.

2. перан. Уздым духоўных сіл, энергіі, імкненне да чаго‑н., да ажыццяўлення якіх‑н. мэт. Працоўны парыў. □ Было прыемна, што расце такая здаровая, жыццярадасная моладзь з высакароднымі парывамі да працы. Дуброўскі. «Я хачу на волю!» Гэта было тады яе [Ганны] гімнам, крыкам душы, бяссільным парывам. Няхай. // чаго. Моцнае, нечаканае праяўленне якога‑н. пачуцця (радасці, злосці, захаплення і пад.). Іншым разам Кацярына кінулася б .. [Паходню] насустрач, акрыяла душою, а цяпер чамусьці ў яе не было ніякай радасці, ніякага парыву пачуццяў. Ваданосаў. Праца — багатае слова, Гэта парывы натхнення, Гэта дзень заўтрашні, новы, Светлых агнёў зіхаценні. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́л

‘гарачнасць, парыў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. запа́л
Р. запа́лу
Д. запа́лу
В. запа́л
Т. запа́лам
М. запа́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адзі́ны, -ая, -ае.

1. Толькі адзін.

А. сын.

Адзіная радасць.

2. Цэлы, непадзельны, з’яднаны.

Адзінае цэлае.

А. парыў.

А. фронт.

3. Агульны для ўсіх, аднолькавы.

А. лёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпэ́т, -у, М -пэ́це, м.

1. Імклівасць, парывістасць, разгон.

Вясенні і. ручаін.

2. перан. Гарачы парыў, запал, пылкасць, імкненне.

І. да працы.

Любоўны і.

|| прым. імпэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пары́ю пары́ем
2-я ас. пары́еш пары́еце
3-я ас. пары́е пары́юць
Прошлы час
м. пары́ў пары́лі
ж. пары́ла
н. пары́ла
Загадны лад
2-я ас. пары́й пары́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́рыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. па́ру па́рым
2-я ас. па́рыш па́рыце
3-я ас. па́рыць па́раць
Прошлы час
м. па́рыў па́рылі
ж. па́рыла
н. па́рыла
Загадны лад
2-я ас. па́р па́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час па́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

поры́вI м.

1. (ветра) пары́ў, -ры́ву м.; (лёгкий) паве́ў, -ве́ву м.;

2. перен. пары́ў, -ры́ву м.; парыва́нне, -ння ср.; (стремление) імкне́нне, -ння ср.; (воодушевление) натхне́нне, -ння ср.;

поры́в ра́дости пары́ў ра́дасці;

благи́е поры́вы до́брыя пары́вы (імкне́нні, наме́ры).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)