паршы́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паршы́вы паршы́вая паршы́вае паршы́выя
Р. паршы́вага паршы́вай
паршы́вае
паршы́вага паршы́вых
Д. паршы́ваму паршы́вай паршы́ваму паршы́вым
В. паршы́вы (неадуш.)
паршы́вага (адуш.)
паршы́вую паршы́вае паршы́выя (неадуш.)
паршы́вых (адуш.)
Т. паршы́вым паршы́вай
паршы́ваю
паршы́вым паршы́вымі
М. паршы́вым паршы́вай паршы́вым паршы́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паршы́вы, -ая, -ае.

1. Пакрыты паршой.

П. кот.

2. перан. Вельмі дрэнны, не варты ўвагі (разм.).

Паршывыя дровы.

|| наз. паршы́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паршы́вы прям., перен., разг. парши́вый;

~вая ко́шка — парши́вая ко́шка;

~вая спра́ва — парши́вое де́ло;

~вая аве́чка ўсю чараду́ псуе́посл. парши́вая овца́ всё ста́до по́ртит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паршы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Хворы на паршу; шалудзівы. Паршывы кот.

2. перан. Разм. Вельмі дрэнны. — Натура мая, — тут Лапкоў голас загучаў злосцю: — паршывая натура! Але я зламлю яе!.. Колас. Які недаступны калісьці быў лес пры панах! Колькі збожжа ці грошай трэба было аддаць за кубаметр сасны або вазок паршывых дроў!.. Брыль. // Груб. Агідны, нікчэмны, не варты ўвагі. Усю вайну ў пяхоце — і ніводнай драпіны, а тут нейкі паршывы прыстрэлачны снарад — і па ім, па Андрэю Лялюгу. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парши́вый прям., перен. паршы́вы, шалудзі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паршы́вец, -ы́ўца, мн. -ы́ўцы, -ы́ўцаў, м. (разм.).

Дрэнны, паршывы (у 2 знач.) чалавек, нягоднік.

|| ж. паршы́ўка, -і, ДМ -ы́ўцы, мн. -ы́ўкі, -ы́вак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паршу́к, поршу́к ’струп’ (ТС), ’прышч’ (Мат. Гом.). Утворана ад паршывы (або ад пирша) з суф. ‑ук (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалудзі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае струны, каросту, сып на скуры; паршывы (у 1 знач.). Шалудзівае кацяня. □ Дробненька трусіць пара худых, шалудзівых конікаў. Сяргейчык.

2. перан. Нікчэмны, агідны. Няўжо яны [хлопцы] будуць цярпліва Маўчаць, тая, Глядзець, як барон шалудзівы Наш край вынішчае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пархпаршывы, пакрыты лішаямі, паршывец’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2), ’парша’ (Яруш.), ’зняважлівая назва яўрэя’ (Нас., Мядзв.), ηάρχι ’усялякі бруд; пейсы ў яўрэяў (Нас.), ’парша, кароста’ (Сцяшк., Грыг.), пархаўё ’дзятва’ (Карскі, Труды, 476). З польск. parch, parchować ’парша, часотка’, ’станавіцца паршывым’ (Кюнэ, Poln., 85). Параўн. Міклашыч, 241.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парша́ ’заразная хвароба, звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струпы і рубцы’ (ТСБМ), па́ршы, па́рхі ’перхаць’ (Сл. ПЗБ). Рус. парш, парша́, парх ’тс’, укр. парх. З польск. parch, parszywy, з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Праабражэнскі, 2, 19; Фасмер, 3, 210). Аднак дэрываты паршы́вы, паршы́вец маглі, як адзначае Фасмер (там жа), утварыцца не ад парш, а ад слова з другой ступенню вакалізму (гл. по́ршы) у выніку акання. У ст.-бел. парша фіксуецца ў канцы XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)