па́рх

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́рх па́рхі
Р. па́рха па́рхаў
Д. па́рху па́рхам
В. па́рха па́рхаў
Т. па́рхам па́рхамі
М. па́рху па́рхах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Парх ’паршывы, пакрыты лішаямі, паршывец’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2), ’парша’ (Яруш.), ’зняважлівая назва яўрэя’ (Нас., Мядзв.), ηάρχι ’усялякі бруд; пейсы ў яўрэяў (Нас.), ’парша, кароста’ (Сцяшк., Грыг.), пархаўё ’дзятва’ (Карскі, Труды, 476). З польск. parch, parchować ’парша, часотка’, ’станавіцца паршывым’ (Кюнэ, Poln., 85). Параўн. Міклашыч, 241.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парха́цік

‘памянш.-ласк. да парх - паршывец, вашывец’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парха́цік парха́цікі
Р. парха́ціка парха́цікаў
Д. парха́ціку парха́цікам
В. парха́ціка парха́цікаў
Т. парха́цікам парха́цікамі
М. парха́ціку парха́ціках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Парша́ ’заразная хвароба, звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струпы і рубцы’ (ТСБМ), па́ршы, па́рхі ’перхаць’ (Сл. ПЗБ). Рус. парш, парша́, парх ’тс’, укр. парх. З польск. parch, parszywy, з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Праабражэнскі, 2, 19; Фасмер, 3, 210). Аднак дэрываты паршы́вы, паршы́вец маглі, як адзначае Фасмер (там жа), утварыцца не ад парш, а ад слова з другой ступенню вакалізму (гл. по́ршы) у выніку акання. У ст.-бел. парша фіксуецца ў канцы XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рша ’адходы ад воску’ (паст., Сл. ПЗБ). Не зусім ясна. Хутчэй за ўсё, звязана з поршы ’парша’ (гл.), параўн. польск. parch ’лускавінка, струп’, што ўзыходзіць да *рыхь ад *рыхпо/і ’лушчыцца’, параўн. Банькоўскі, 2, 500. Параўн. парх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)