партфе́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. партфе́ль партфе́лі
Р. партфе́ля партфе́ляў
Д. партфе́лю партфе́лям
В. партфе́ль партфе́лі
Т. партфе́лем партфе́лямі
М. партфе́лі партфе́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

партфе́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Чатырохвугольная сумка з засцежкай, звычайна скураная, для нашэння кніг, папер.

2. Пра пасаду міністра ў некаторых краінах; таксама кіруючая пасада наогул.

Размеркаванне партфеляў.

Міністр без партфеля (назва асобай міністэрскай пасады).

3. перан. Рукапісы, прынятыя да друку выдавецтвам, рэдакцыяй.

Рэдакцыйны п.

|| прым. партфе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партфе́ль м. портфе́ль;

міні́стр без ~ля — мини́стр без портфе́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

партфе́ль, ‑я, м.

1. Чатырохвугольная сумка з засцежкай, у якой носяць кнігі, паперы і пад. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ. Невядома, чым бы ўсё скончылася, каб у гэты час не ўвайшлі незнаёмыя людзі з вялікімі жоўтымі партфелямі... Чарот.

2. Пасада міністра. Размеркаванне партфеляў. // Кіруючая пасада наогул.

3. Сукупнасць рукапісаў, каштоўных папер і пад., якія знаходзяцца ў распараджэнні рэдакцыі, банка і пад. Рэдакцыйны партфель.

•••

Міністр без партфеля гл. міністр.

[Ад фр. portefeuille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Партфе́ль ’чатырохвугольная сумка з засцежкай, у якой носяць кнігі, паперы і пад.; пасада міністра’ (ТСБМ). З рус. портфе́ль ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. portefeuille (Фасмер, 3, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

портфе́ль партфе́ль, -ля м.;

мини́стр без портфе́ля міні́стр без партфе́ля;

редакцио́нный портфе́ль рэдакцы́йны партфе́ль;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

1. незак.; гл. дзецца.

2. зак. (толькі прош.). Знікнуць, прапасці невядома куды.

Куды дзяваўся мой партфель?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тэ́ка ‘футляр для захоўвання пісьмовых прылад; партфель’ (Нас., Шымк. Собр.). Запазычана праз польск. tekaпартфель, папка для папер’, памянш. teczka ‘тс’ (гл. тэчка), з лац. theka ‘футляр, чахол’ < грэч. θήχη ‘сховішча, скрынка’ (Борысь, 630; ЕСУМ, 5, 535).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бюва́р, ‑а, м.

Папка або партфель для захоўвання паштовай паперы, канвертаў, карэспандэнцыі і інш.

[Фр. buvard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умясці́цца, умяшчу́ся, уме́сцішся, уме́сціцца; зак.

1. Змясціцца ўнутры чаго-н., дзе-н.

Кнігі ўмясціліся ў партфель.

Думкі не маглі ў. ў галаве (перан.).

2. Размясціцца на якім-н. месцы.

У. за адным сталом.

|| незак. умяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)