парсу́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. парсу́на парсу́ны
Р. парсу́ны парсу́н
Д. парсу́не парсу́нам
В. парсу́ну парсу́ны
Т. парсу́най
парсу́наю
парсу́намі
М. парсу́не парсу́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парсу́на, ‑ы, ж.

Уст. Жывапісны свецкі партрэт у Расіі канца 16–17стст.

[Скажонае — персона.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парсу́на ’жывапісны свецкі партрэт у Расіі канца XVI–XVII стст.’ (уст. ТСБМ). З рус. парсу́на ’партрэт’ (1617 г.), якое з персо́на (гл. пярсона) (Фасмер, 3, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Персона ’асоба, чалавек’ (ТСБМ), ст.-бел. персона, парсона, персуна, парсуна ’асоба’ (1388 г.) запазычана са ст.-польск. persona, parsona, parsuna (XIV ст.), якія з лац. persōna ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23; Кюнэ, Poln., 86), вытворнае персанальны, ст.-бел. персональный ’асабісты, персанальны’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. personalny ’тс’ (XVI ст.) < лац. persōnālis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)