парсу́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. парсу́на парсу́ны
Р. парсу́ны парсу́н
Д. парсу́не парсу́нам
В. парсу́ну парсу́ны
Т. парсу́най
парсу́наю
парсу́намі
М. парсу́не парсу́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парсу́на, ‑ы, ж.

Уст. Жывапісны свецкі партрэт у Расіі канца 16–17стст.

[Скажонае — персона.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парсуна 8/112; 9/113

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРСУ́НА (скажэнне слова «персона» ад лац. persona асоба, твар),

умоўная назва твораў бел., рус. і ўкраінскага партрэтнага жывапісу канца 16—17 ст. Пераходны этап ад іканапісу да свецкага партрэта.

Раннія П. толькі ўмоўна перадавалі партрэтнае падабенства, захоўвалі ідэальнасць і кананічнасць вобразаў, плоскасную ўзорыстую тэхніку пісьма тэмперай па дошцы. У 17 ст. развіццё П. ішло ў двух кірунках: дамінавання абразовага пачатку (партрэт цара Фёдара Іванавіча, канец 16 — пач. 17 ст.; М.​В.​Скапіна-Шуйскага, каля 1630) і паступовага засваення прыёмаў зах.-еўрап. жывапісу, імкнення да перадачы індывід. асаблівасцей мадэлі, аб’ёмнасці форм пры захаванні традыц. плоскаснасці ў трактоўцы адзення (партрэт Г.​П.​Гадунова, 1686). П. таго часу пісалі алеем на палатне, часам з натуры. Найб. пашырылася ў творчасці жывапісцаў Аружэйнай палаты Маскоўскага Крамля І.​Безміна, І.​Максімава, С.​Ушакова, М.​Чаглокава і інш.

У жывапісе Беларусі 16—17 ст. арыентацыя на традыцыі ранніх партрэтных адлюстраванняў, якія трапляюцца ў фрэсках і іканапісе Стараж. Русі, прыкметна ў партрэтах Міхаіла Барысавіча (канец 16 — пач. 17 ст.), Канстанціна Астрожскага (1-я пал. 17 ст.). Рысы П. маюць партрэт сармацкі, партрэт данатарскі.

Да арт. Парсуна. Цар Фёдар Іванавіч. Канец 16 — пач. 17 ст.

т. 12, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парсуна

Том: 24, старонка: 17.

img/24/24-017_0110_Парсуна.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

парсу́на

(ад лац. persona = асоба)

уст. жывапісны свецкі партрэт канца 16—17 ст., пераходны этап ад іканапісу да свецкага партрэта ў Расіі, на Беларусі і Украіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Парсу́на ’жывапісны свецкі партрэт у Расіі канца XVI–XVII стст.’ (уст. ТСБМ). З рус. парсу́на ’партрэт’ (1617 г.), якое з персо́на (гл. пярсона) (Фасмер, 3, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Персона ’асоба, чалавек’ (ТСБМ), ст.-бел. персона, парсона, персуна, парсуна ’асоба’ (1388 г.) запазычана са ст.-польск. persona, parsona, parsuna (XIV ст.), якія з лац. persōna ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23; Кюнэ, Poln., 86), вытворнае персанальны, ст.-бел. персональный ’асабісты, персанальны’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. personalny ’тс’ (XVI ст.) < лац. persōnālis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)