парашу́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парашу́тны парашу́тная парашу́тнае парашу́тныя
Р. парашу́тнага парашу́тнай
парашу́тнае
парашу́тнага парашу́тных
Д. парашу́тнаму парашу́тнай парашу́тнаму парашу́тным
В. парашу́тны (неадуш.)
парашу́тнага (адуш.)
парашу́тную парашу́тнае парашу́тныя (неадуш.)
парашу́тных (адуш.)
Т. парашу́тным парашу́тнай
парашу́тнаю
парашу́тным парашу́тнымі
М. парашу́тным парашу́тнай парашу́тным парашу́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парашу́тны парашю́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парашу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да парашута. Парашутны шоўк. // Прызначаны для скачкоў з парашутам. Парашутная вышка.

2. У склад якога ўваходзяць парашутысты. За паўгадзіны да захаду сонца, у поўным бязлюддзі ўсюды навокал, па той бок лесу,.. сеў парашутны дэсант. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парашу́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для скачка з самалёта ці спуску грузу з купалам, які раскрываецца ў паветры.

|| прым. парашу́тны, -ая, -ае.

П. дэсант.

П. спорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авіяцы́йна-парашу́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. авіяцы́йна-парашу́тны авіяцы́йна-парашу́тная авіяцы́йна-парашу́тнае авіяцы́йна-парашу́тныя
Р. авіяцы́йна-парашу́тнага авіяцы́йна-парашу́тнай
авіяцы́йна-парашу́тнае
авіяцы́йна-парашу́тнага авіяцы́йна-парашу́тных
Д. авіяцы́йна-парашу́тнаму авіяцы́йна-парашу́тнай авіяцы́йна-парашу́тнаму авіяцы́йна-парашу́тным
В. авіяцы́йна-парашу́тны (неадуш.)
авіяцы́йна-парашу́тнага (адуш.)
авіяцы́йна-парашу́тную авіяцы́йна-парашу́тнае авіяцы́йна-парашу́тныя (неадуш.)
авіяцы́йна-парашу́тных (адуш.)
Т. авіяцы́йна-парашу́тным авіяцы́йна-парашу́тнай
авіяцы́йна-парашу́тнаю
авіяцы́йна-парашу́тным авіяцы́йна-парашу́тнымі
М. авіяцы́йна-парашу́тным авіяцы́йна-парашу́тнай авіяцы́йна-парашу́тным авіяцы́йна-парашу́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

парашуты́зм, -у, м.

Парашутны спорт.

Піянеры парашутызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парашю́тный парашу́тны;

парашю́тный прыжо́к парашу́тны скачо́к;

парашю́тный деса́нт парашу́тны дэса́нт;

парашю́тная вы́шка парашу́тная вы́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спорт, ‑у, М ‑рце, м.

Фізічныя практыкаванні (гімнастыка, барацьба, турызм і пад.), якія маюць мэтай развіццё і загартоўку арганізма. Парашутны спорт. Майстар спорту. □ Азарчук яшчэ раз звярнуў увагу на тое, як спорт дапамог яму ў рабоце. Ваданосаў. Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе. «Беларусь». / Пра гульню ў шахматы, шашкі, пра рыбалоўства і пад. // перан.; чаго і які. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.

[Англ. sport.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяшо́к, ‑шка, м.

1. Тое, што і мех ​1 (у 1 знач.). Мяшкоў не хапіла, каб сабраць, звезці з поля тыя жоўтыя, сакавітыя пачаткі, якія вырасціла дружнае звяно. Бялевіч. // Невялікі мех. Рэчавы мяшок. Парашутны мяшок.

2. Тое, што і мех ​1 (у 2 знач.). Прывезлі [парабкі] з млына воз мліва пудоў з дваццаць — чатыры мяшкі. Бядуля.

3. перан. Разм. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку.

4. Спец. Поўнае акружэнне войска праціўніка. Праз некалькі дзён немцы блакіравалі ўвесь раён. У мяшку апынулася ўся брыгада Стронгіна. Гурскі.

5. Спец. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго‑н. Паветраны мяшок. Зародкавы мяшок.

•••

Залаты мяшок — пра вельмі багатага чалавека.

Каменны мяшок — цесная нізкая турэмная камера, у якой цяжка выцягнуцца на ўвесь рост, а таксама турма наогул.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)