парахавы́ гл. порах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парахавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парахавы́ парахава́я парахаво́е парахавы́я
Р. парахаво́га парахаво́й
парахаво́е
парахаво́га парахавы́х
Д. парахаво́му парахаво́й парахаво́му парахавы́м
В. парахавы́ (неадуш.)
парахаво́га (адуш.)
парахаву́ю парахаво́е парахавы́я (неадуш.)
парахавы́х (адуш.)
Т. парахавы́м парахаво́й
парахаво́ю
парахавы́м парахавы́мі
М. парахавы́м парахаво́й парахавы́м парахавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парахавы́ порохово́й;

а́я бо́чка — порохова́я бо́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парахавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да пораху. Парахавы дым. // Прызначаны для вырабу або захоўвання пораху. Парахавы склад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рах, -у, м.

1. Выбуховае рэчыва для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі.

Бяздымны п.

Трымаць п. сухім (таксама перан.: быць заўсёды гатовым да абароны). Пахне порахам (перан.: набліжаецца вайна). Пораху не выдумае (перан.: пра недалёкага чалавека; разм.).

2. перан. Пра запальчывага ці вельмі жвавага чалавека (разм.). Такі нецярплівы чалавек, словам — п.

Бочка з порахам — пра неадступную пагрозу, вялікую небяспеку.

Не нюхаць пораху (разм.) — не быць у баях.

Не хапае пораху (разм.) — недастаткова сіл, настойлівасці для чаго-н.

Порах дарэмна траціць (разм.) — дзейнічаць або гаварыць упустую.

|| прым. парахавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

порохово́й парахавы́;

порохово́й по́греб парахавы́ склеп;

порохово́й заво́д парахавы́ заво́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пушка́р, ‑а, м.

Уст. Артылерыст. Пан з закамянелым тварам загадваў пушкарам сыпаць падвойны парахавы зарад. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

будара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго-што.

Узрушваць, непакоіць, узбуджаць. [Аляксей] хадзіў з імі ў атаку, на яго вусны трапляў парахавы пыл, пах пораху бударажыў нервы і напружваў волю. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́греб склеп, род. скле́па м.;

ви́нный по́греб ві́нны склеп;

порохово́й по́греб парахавы́ склеп.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склеп, -а, мн. скляпы́, скляпо́ў, м.

1. Паглыбленае ў зямлю, закрытае памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.

Вінны с.

Парахавы с.

2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.

Пахавальны с.

|| памянш. скляпо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

|| прым. скле́павы, -ая, -ае.

Склепавая сырасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)