парафія́не, -фіян (ед. парафія́нін м.) церк. прихожа́не
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парафія́нін
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
парафія́нін |
парафія́не |
| Р. |
парафія́ніна |
парафія́н |
| Д. |
парафія́ніну |
парафія́нам |
| В. |
парафія́ніна |
парафія́н |
| Т. |
парафія́нінам |
парафія́намі |
| М. |
парафія́ніне |
парафія́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
парафія́нін, ‑а; мн. парафіяне, ‑фіян; м.
Веруючы, які адносіцца да якой‑н. парафіі. І цельшынскі звон, як відаць, добра ведаў звычаі сваіх парафіян, бо не спяшаўся канчаць скліканне. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ства собир., церк. па́ства, -вы ж.; (прихожане) парафія́не, -фія́н, ед. парафія́нін, -на м., парафія́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́ства 1, ‑ы, ж., зб.
Веруючыя якой‑н. царквы; парафіяне. [Ксёндз] вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у сва[ёй] паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі. Колас.
па́ства 2, ‑ы, ж.
Абл. Пасьба. Ззаду стаім, маладзейшыя, — Усе басанож, Так, як вярнуліся з паствы. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́ства ’пасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр. па́ства ’пасьба’, рус. пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус. паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск. pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж. pastwa ’выган, луг’, чэш. pastva ’пасьба скаціны’, славац. pastva ’тс’, ’паша’, славен. pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед. паства, балг. паство. Прасл. pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ства ’парафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав. паства ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)