парафія́не, -фіян (ед. парафія́нін м.) церк. прихожа́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парафія́нін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парафія́нін парафія́не
Р. парафія́ніна парафія́н
Д. парафія́ніну парафія́нам
В. парафія́ніна парафія́н
Т. парафія́нінам парафія́намі
М. парафія́ніне парафія́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

congregation [ˌkɒŋgrɪˈgeɪʃn] n. eccl.

1. прыхаджа́не, парафія́не

2. кангрэга́цыя, рэлігі́йнае бра́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

парафія́нін, ‑а; мн. парафіяне, ‑фіян; м.

Веруючы, які адносіцца да якой‑н. парафіі. І цельшынскі звон, як відаць, добра ведаў звычаі сваіх парафіян, бо не спяшаўся канчаць скліканне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flock1 [flɒk] n.

1. ста́так (авечак, коз); чарада́ (птушак)

2. нато́ўп

3. lit., eccl. парафія́не

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

па́ства собир., церк. па́ства, -вы ж.; (прихожане) парафія́не, -фія́н, ед. парафія́нін, -на м., парафія́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ства 1, ‑ы, ж., зб.

Веруючыя якой‑н. царквы; парафіяне. [Ксёндз] вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у сва[ёй] паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі. Колас.

па́ства 2, ‑ы, ж.

Абл. Пасьба. Ззаду стаім, маладзейшыя, — Усе басанож, Так, як вярнуліся з паствы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

trzódka

ж.

1. невялікі статак;

2. групка, купка;

3. жарт.. парафіяне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

parish

[ˈpærɪʃ]

n.

1) пара́фія f.; прыхо́д -у m. (царко́ўны)

2) парафія́не pl.

3) адміністрацы́йная акру́га

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Па́ства ’пасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр. па́ства ’пасьба’, рус. пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус. паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск. pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж. pastwa ’выган, луг’, чэш. pastva ’пасьба скаціны’, славац. pastva ’тс’, ’паша’, славен. pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед. паства, балг. паство. Прасл. pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ствапарафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав. паства ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)