парасё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. парасё́ парася́ты
Р. парася́ці парася́т
Д. парася́ці парася́там
В. парасё́ парася́т
Т. парасём парася́тамі
М. парася́ці парася́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парасё гл. парася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасё,

гл. парася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парася́ і парасё, -ся́ці, мн.я́ты, -ся́т, н.

Дзіцяня свінні.

|| прым. парася́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парася́ и парасё, -ся́ці ср. поросёнок м.;

хто п. ўкраў, таму́ ў вуша́х пішчы́цьпогов. на во́ре ша́пка гори́т;

свінні́ не да парася́т, калі́ яе́ сма́ляцьпогов. свинье́ не до порося́т, ко́ли её па́лят;

не ме́ла ба́ба кло́пату, (дык) купі́ла п.погов. не́ было печа́ли, (так) че́рти накача́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парася́ і парасё, ‑сяці; мн. ‑сяты, ‑сят; н.

Дзіцяня свінні. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поросёнок парася́ и парасё, -ся́ці ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

порося́ обл. парася́ и парасё, -ся́ці ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмактаць. Караткевіч еў смажанае парасё і запіваў гарэлкай, а Даўгулевіч піў пярцоўку і абсмоктваў гусіныя лапкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

Абл. Вішчаць, пішчаць. Нейкая фурманка страшэнна скагатала сваімі каламі — здавалася, быццам пішчыць ушчэмленае ў плоце парасё. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)