паралі́ч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. паралі́ч
Р. паралічу́
Д. паралічу́
В. паралі́ч
Т. паралічо́м
М. паралічы́

Іншыя варыянты: пара́ліч.

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пара́ліч, -у, м.

Хвароба, якая пашкоджвае нервовую сістэму і пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў.

П. ног.

Разбіты паралічам.

|| прым. пара́лічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́ліч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пара́ліч
Р. пара́лічу
Д. пара́лічу
В. пара́ліч
Т. пара́лічам
М. пара́лічы

Іншыя варыянты: паралі́ч.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пара́ліч, -чу м., прям., перен. парали́ч;

дрыжа́льны п.мед. дрожа́тельный парали́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́ліч, ‑у, м.

1. Хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў. Параліч ног. // перан. Пра стан анямення, поўнай нерухомасці (ад якіх‑н. пачуццяў).

2. перан. Страта здольнасці дзейнічаць; бяздзейнасць. Параліч чыгункі.

[Ад грэч. parálysis — расслабленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паралі́ч ’хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў’ (ТСБМ). З рус. парали́ч (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое праз польск. paraliż ад сяр.-в.-ням. paralis з лац. paralysis ад грэч. παράλυσις ’дазвол; адхіленне’ (гл. Фасмер, Этюды, 142; Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пара́люш, -у, м. (разм.).

Тое, што і параліч.

|| прым. пара́люшны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыжа́льны дрожа́тельный;

д. паралі́ч — дрожа́тельный парали́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паралі́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Хворы на параліч.

|| ж. параліты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. параліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паралі́тык, ‑а, м.

Разм. Хворы на параліч, разбіты паралічам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)