паралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Давесці (даводзіць) да стану паралічу.

У яго паралізавала руку.

2. перан. Пазбавіць (пазбаўляць) здольнасці або магчымасці дзейнічаць.

Страх паралізаваў сілы.

Разбурэнні паралізавалі дзейнасць чыгункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паралізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паралізу́ю паралізу́ем
2-я ас. паралізу́еш паралізу́еце
3-я ас. паралізу́е паралізу́юць
Прошлы час
м. паралізава́ў паралізава́лі
ж. паралізава́ла
н. паралізава́ла
Загадны лад
2-я ас. паралізу́й паралізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паралізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паралізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паралізу́ю паралізу́ем
2-я ас. паралізу́еш паралізу́еце
3-я ас. паралізу́е паралізу́юць
Прошлы час
м. паралізава́ў паралізава́лі
ж. паралізава́ла
н. паралізава́ла
Загадны лад
2-я ас. паралізу́й паралізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паралізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паралізава́ць сов. и несов., прям., перен. парализова́ть;

а́ла нагу́безл. парализова́ло но́гу;

страх ~ва́ў сі́лы — страх парализова́л си́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.). Прывесці (прыводзіць) у стан паралічу, выклікаць (выклікаць) параліч. У яго паралізавана рука. / у безас. ужыв. У выніку кантузіі яму паралізавала ногі. // перан. Прывесці (прыводзіць) у аняменне, нерухомасць. Відаць страх, які адразу паралізаваў дыверсанта, быў ужо пераадолены ім. Гамолка. / у безас. ужыв. Я адчуў, як ад страху агортвае мяне хваля холаду і здранцвення. Мне спачатку паралізавала ногі, потым зайшлося сэрца, запякло ў скронях. Карпюк.

2. перан. Пазбавіць (пазбаўляць) здольнасці, магчымасці дзейнічаць; паслабіць (паслабляць) сілу, дзеянне чаго‑н. — Трэба паралізаваць нямецкія дывізіі яшчэ хаця б на некалькі тыдняў, хаця б да зімы. Шашкоў. Першая наша задача — паралізаваць чыгунку. Новікаў. Я заўсёды адчуваю старонкі позірк, ён перашкаджае, паралізуе мяне. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паралізава́ны прям., перен. парализо́ванный; см. паралізава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. Адняць, адставіць ад чаго-н. усё, многае.

П. драбіны ад сцяны.

2. безас. Паралізаваць.

Ногі пааднімала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паралізава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. паралізаваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парализова́ть сов. и несов., в разн. знач. паралізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параліза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паралізаваць і стан паводле знач. дзеясл. паралізавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)