паразі́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паразі́т паразі́ты
Р. паразі́та паразі́таў
Д. паразі́ту паразі́там
В. паразі́та паразі́таў
Т. паразі́там паразі́тамі
М. паразі́це паразі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паразі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Арганізм (расліна або жывёліна), які жыве на паверхні або ўсярэдзіне другога арганізма і корміцца за яго кошт.

2. перан. Той, хто жыве з чужой працы, дармаед (пагард.).

|| ж. паразі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. паразі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і паразі́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразі́т м., в разн. знач. парази́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паразі́т, ‑а, М ‑зіце, м.

1. Расліна або жывёліна, якая жыве на паверхні або ўсярэдзіне іншага арганізма і корміцца за яго кошт. — Ёсць, сынок, такая расліна — паразіт. Ам[я]л[о]й завецца. Яна не сама здабывае харч, а смокча сокі з бярозы. Мяжэвіч. Міхаленя сказаў, што малярыю выклікае паразіт-плазмодый, што цяпер малярыя лечыцца акрыхінам. Алешка. // Насякомае, якое жыве на целе чалавека і корміцца яго кроўю. Найчасцей .. [наглядчыку] даводзілася бачыць, як які-небудзь арыштант, зняўшы кашулю, садзіўся каля лямпы і пачынаў распраўляцца з паразітамі. Колас. / Аб словах. У Пранцыся на кожным кроку неяк самі па сабе прарываюцца шматлікія словы-паразіты. Ярош.

2. Той, хто жыве з чужой працы; дармаед. Радасць працы ва ўсіх творах маладога Купалы азмр[очв]аецца разуменнем таго, што гэта праца не на сябе, а на чужых, на паноў, што яна паднявольная, што з яе кормяцца паразіты. Івашын. Не хочуць ні вучыцца, ні рабіць, А паразітамі мяркуюць век пражыць. Валасевіч.

3. Разм. Ужываецца як лаянка.

[Ад грэч. parásitos — нахлебнік, дармаед.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паразі́т ’расліна або жывёліна, якая жыве на паверхні або ў сярэдзіне іншага арганізма і корміцца за яго кошт; той, хто жыве з чужой працы; дармаед’ (ТСБМ). Ст.-бел. параситъ (пасоритъ) ’дармаед’, 1622 г. < ст.-польск. parazyt, pasorzyt < лац. parasītus, грэч. παράσιτος (Булыка, Лекс. запазыч., 127). Сучаснае бел. слова, відаць, праз рус. парази́т, якое праз ням. Parasit або франц. parasite ўзыходзіць да той жа лацінскай крыніцы (гл. Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парази́т прям., перен. паразі́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клоп, клапа́, мн. клапы́, клапо́ў, м.

Насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю чалавека і жывёл або сокам раслін.

|| прым. клапі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэменяцве́тнік, ‑у, м.

Расліна-паразіт сямейства рэменяцветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клоп, клапа, м.

Невялікае насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю жывёл і чалавека. Пасцельны клоп. // Наземнае або воднае насякомае-паразіт. Раслінаедны клоп.

•••

Карміць клапоў гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразіты́зм, -у, м.

1. Суіснаванне двух арганізмаў, пры якім адзін арганізм (паразіт) корміцца за кошт другога.

2. перан. Жыццё з чужой працы, дармаедства.

|| прым. паразіты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)