парадо́кс, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
1. Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі і на першы погляд нібы супярэчыць разумнаму сэнсу.
Гаварыць парадоксамі.
2. З’ява, якая здаецца неверагоднай і нечаканай.
|| прым. парадакса́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. вывад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парадо́кс, -са м. парадо́кс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парадо́кс парадо́кс, -са м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парадо́кс, ‑а, м.
Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу. // Кніжн. Нечаканая з’ява, якая не адпавядае звычайным уяўленням у навуцы. Матэматычны парадокс. Лагічны парадокс. // Разм. Недарэчны збег акалічнасцей, які супярэчыць разумнаму сэнсу. [Зося:] Мама мая на дваццаць гадоў маладзей за тату, і яе забралі ў армію, мама — хірург. У нашу армію.. А тата працуе ў немцаў. Парадокс. Шамякін.
[Ад грэч. parádoxos — нечаканы, дзіўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парадокс ’думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчаць разумнаму сэнсу’ (ТСБМ). З рус. парадо́кс (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе ў сваю чаргу праз зах.-еўрап. мовы з грэч. παράδοξος ’тое, што супярэчыць агульнапрынятаму, дзіўнае’ (ССРЛЯ, 10, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парадакса́льны, -ая, -ае (кніжн.).
1. гл. парадокс.
2. Неверагодны, незвычайны.
П. адказ.
П. выпадак.
|| наз. парадакса́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парадакса́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе парадокс, з парадоксам. Парадаксальныя вывады. □ Няма нічога неспадзяванага і парадаксальнага ў тым, што, гаворачы пра Івана Шамякіна, часам прыгадваюць імя Івана Тургенева. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)