Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
парадо́кс, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
1. Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі і на першы погляд нібы супярэчыць разумнаму сэнсу.
Гаварыць парадоксамі.
2. З’ява, якая здаецца неверагоднай і нечаканай.
|| прым.парадакса́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
П. вывад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парадо́кс, -са м.парадо́кс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парадо́кспарадо́кс, -са м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парадо́кс, ‑а, м.
Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу. //Кніжн. Нечаканая з’ява, якая не адпавядае звычайным уяўленням у навуцы. Матэматычны парадокс. Лагічны парадокс.//Разм. Недарэчны збег акалічнасцей, які супярэчыць разумнаму сэнсу. [Зося:] Мама мая на дваццаць гадоў маладзей за тату, і яе забралі ў армію, мама — хірург. У нашу армію.. А тата працуе ў немцаў. Парадокс.Шамякін.
[Ад грэч. parádoxos — нечаканы, дзіўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парадо́ксм Paradóx n -es, -e, Parádoxon n -s, -xa
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Парадокс ’думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчаць разумнаму сэнсу’ (ТСБМ). З рус.парадо́кс (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе ў сваю чаргу праз зах.-еўрап. мовы з грэч.παράδοξος ’тое, што супярэчыць агульнапрынятаму, дзіўнае’ (ССРЛЯ, 10, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парадо́кс
(гр. paradoksos = нечаканы, дзіўны)
своеасаблівая думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу;
2) нечаканая з’ява, якая не адпавядае звычайным уяўленням у навуцы;
3) лог. адзін з відаў супярэчнасцей, што ўзнікаюць у правільным па лагічнай форме разважанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
парадо́кс
(гр. paradoksos = нечаканы, дзіўны)
1) своеасаблівая думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу;
2) з’ява, якая здаецца неверагоднай і нечаканай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)