параво́знік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
параво́знік |
параво́знікі |
| Р. |
параво́зніка |
параво́знікаў |
| Д. |
параво́зніку |
параво́знікам |
| В. |
параво́зніка |
параво́знікаў |
| Т. |
параво́знікам |
параво́знікамі |
| М. |
параво́зніку |
параво́зніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
параво́знік м., ж.-д., разг. парово́зник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
параво́знік, ‑а, м.
Разм. Чыгуначны рабочы, які абслугоўвае паравоз. Трэба быць, напэўна, сапраўды паравознікам, каб ведаць, што адчувае машыніст перад адпраўкай лакаматыва ў рэйс!.. Васілёнак. // Разм. Работнік паравозабудаўнічага завода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парово́зник ж.-д. параво́знік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вопыт, практычныя веды ў якой‑н. галіне. Гэта быў стары спрактыкаваны паравознік, адзін з тых, пра каго кажуць: «Ну, гэты сабаку з’еў у сваёй справе!» Васілёнак. [Кляпнёў:] — Прашу! — і рухам спрактыкаванага падавальшчыка кінуў паднос на столік, паставіў пляшку. Шамякін. На чале груп стаялі спрактыкаваныя ў ваенных справах людзі. Колас. // Бывалы, умудроны жыццём. Драпеза быў ужо спакойны, і ў апошніх словах чуліся нават павучальныя ноткі чалавека бывалага і спрактыкаванага. Паслядовіч. Але спрактыкаваныя бацькі, як ні шкода было дзяцей, не згадзіліся ляцець наўздагон за імі. Пальчэўскі. // Пра рукі, вочы і пад. чалавека, які мае вялікі працоўны або жыццёвы вопыт. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнкі і пачала забаўляць. Даніленка. Скрыгануўшы каўшом аб нешта цвёрдае, Грыша спрактыкаваным вокам вызначыў, што гэта стары падмурак. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)