папялі́шча, -а, мн. -ы, -лі́шч і -лішчаў, н.

Тое, што і пажарышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Папялі́шча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Папялі́шча
Р. Папялі́шча
Д. Папялі́шчу
В. Папялі́шча
Т. Папялі́шчам
М. Папялі́шчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папялі́шча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папялі́шча папялі́шчы
Р. папялі́шча папялі́шчаў
папялі́шч
Д. папялі́шчу папялі́шчам
В. папялі́шча папялі́шчы
Т. папялі́шчам папялі́шчамі
М. папялі́шчы папялі́шчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папялі́шча ср. пепели́ще

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папялі́шча, ‑а, н.

1. Месца, дзе быў пажар; пажарышча. На папялішчы — груды асмалкаў, вуголле, жалезнае ламачча ад нейкіх машын. М. Ткачоў. Антось стаяў на папялішчы свайго гнязда і думаў, што вайна адабрала ад яго і сям’ю, і родны дом. Чарнышэвіч.

2. перан. Родны дом, ачаг. На чацвёрты [дзень] прыйшло доўгачаканае вызваленне, .. [людзі] вярнуліся на родныя папялішчы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вазяры́шча ’дно былога возера’ (Бяльк., Яшк.). Да возера. Словаўтварэнне, як папялішча, іржышча, бульбянішча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́пелішча, ‑а, н.

Абл. Папялішча. Яны ўтраіх шчасліва перасядзелі ў блізкім лесавым хутарку фронт, прасядзелі пад руінамі, на попелішчы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пожа́рище (место пожара) пажа́рышча, -шча ср.; пагарэ́лішча, -шча ср.; (попелище) папялі́шча, -шча ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажарышча, папялішча

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Валішча 1 ’ўпаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць 1.

Валішча 2 ’месца, дзе робяць, валяць лес’ (КТС, КЭС, Мат. Гом.). Да валіць 1. Параўн. папялішча, іржышча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)