папуры́, нескл., н.

Музычная п’еса, якая складаецца з урыўкаў розных агульнавядомых мелодый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папуры́ нескл., ср., муз. попурри́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папуры́, нескл., н.

Музычны твор з урыўкаў розных агульнавядомых песень, мелодый. Слава Байдакоў выканаў на акардыёне пануры з вядомых песень. Навуменка.

[Фр. pot pourri.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папуры́ ’музычны твор з урыўкаў розных агульнавядо мых песень, мелодый’ (ТСБМ). З рус. попурри́ ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе з франц. potpourri, літаральна ’гнілы гаршчок’ < pot ’гаршчок’, pourrir ’гніць’, потым ’змешаная страва’ (гл. Фасмер, 3, 328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попурри́ муз. папуры́ нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвялі́ць, цвялю, цвеліш, цвеліць; незак., каго-што.

1. Дражніць, раздражняць. [Ілья Ільіч:] — Дзеці бегаюць па вуліцы, сабак цвеляць. Кулакоўскі. — Ой, сціхні хоць ты, Сяргей, не цвялі душу, — замахаў на Церахава Павел Кукушкін. Місько. // Выклікаць зайздрасць. [Мацвей] з першага разу адолеў араць і ўжо Андрушку паказваў, што ён ледзь не адной рукой можа трымаць плуг. А Андрушку гэта цвяліла. Лобан. // Хваляваць, расчульваць каго‑н. Частушкі аб каханні Мішка сабраў у папуры і так цвяліў імі хлопцаў і дзяўчат, так расчульваў, што рабіліся яны, як ліповыя — гні куды хочаш. Ермаловіч.

2. Выклікаць якія‑н. пачуцці, надзеі, жаданні. Мае сябры, Надзея цвеліць, Што не рассыплецца краса — Яна дажджом пялёсткаў белых Аквеціць новы зорны сад. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)