папуга́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папуга́й папуга́і
Р. папуга́я папуга́яў
Д. папуга́ю папуга́ям
В. папуга́я папуга́яў
Т. папуга́ем папуга́ямі
М. папуга́і папуга́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

папуга́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Птушка трапічных краін з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі і словы.

Не паўтарай мае словы, як п.

2. перан. Пра чалавека, які паўтарае чужыя словы, не маючы свайго погляду (разм., неадабр.).

|| прым. папуга́еў, -га́ева, -га́евы (да 1 знач.) і папуга́йскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папуга́й м., прям., перен. попуга́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папуга́й, ‑я, м.

1. Трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову. Хоці праціскаўся скрозь шумны натоўп туды, адкуль чуўся птушыны гоман.. Тут былі і яркія, з вялікімі дзюбамі, туканы, і стракатыя папугаі, і рознакаляровыя галубы, і безліч іншых маленькіх і вялікіх птушак. Арабей.

2. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папуга́й ’трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі’ (ТСБМ). З рус. попуга́й ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.). У рус. мове праз зах.-еўрап. мовы са ст.-франц. papegai, ісп. papagayo ад араб. babaghā (гл. Фасмер, 3, 328; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

попуга́й

1. зоол. папуга́й, -га́я м.;

2. перен., разг. папуга́й, -га́я м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́пка

папугай

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. по́пка по́пкі
Р. по́пкі по́пкаў
Д. по́пку по́пкам
В. по́пку по́пкаў
Т. по́пкам по́пкамі
М. по́пку по́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жако́, нескл., м.

Шэры афрыканскі папугай з ярка-чырвоным хвастом.

[Фр. jaquot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракадзю́бы, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокую дзюбу. — Паплылі! — гукнуў, як рэха, Папугай шыракадзюбы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мака́о 1, нескл., н.

Род азартнай картачнай гульні.

мака́о 2, нескл., м.

Спец. Бразільскі папугай з роду араравых, які вылучаецца яркім апярэннем і доўгім хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)